Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шатляндыя пачне тэрміновыя перамовы з Брусэлем аб членстве ў ЭЗ


Нікола Стэрджэн
Нікола Стэрджэн

Урад Шатляндыі будзе дамагацца тэрміновых перамоваў з Брусэлем, каб абараніць права рэгіёну застацца ў ЭЗ, заявіла першы міністар Шатляндыі Нікола Стэрджэн.

Яна абяцала арганізаваць экспэртны савет, які будзе кансультаваць яе па юрыдычных, фінансавых і дыпляматычным пытаньнях, пакуль сама Стэрджэн будзе весьці перамовы аб членстве Шатляндыі ў Эўразьвязе.

Акрамя таго, Стэрджэн заявіла, што яе кабінэт пагадзіўся пачаць працу над заканадаўствам, якое дазволіць правесьці ў Шатляндыі другі рэфэрэндум аб незалежнасьці.

Большасьць насельніцтва Шатляндыі на праведзеным рэфэрэндуме аб членстве Вялікабрытаніі ў ЭЗ прагаласавалі за тое, каб застацца ў Эўразьвязе. Пры гэтым на рэфэрэндуме ў Вялікабрытаніі ў цэлым перамаглі прыхільнікі Brexit.

Першы рэф’рэндум аб незалежнасьці Шатлzндыі быў праведзены ў 2014 годзе. Тады вялікая частка жыхароў рэгіёну прагаласавала за тое, каб застацца ў Вялікабрытаніі.

Шэраг аналітыкаў і эксп’ртаў адзначалі, што вынікі рэфэрэндуму аб Brexit прывядуць да росту палітычных рызык для Вялікабрытаніі. Напрыклад, у дакладах банкаў адзначаліся рызыкі правядзеньня рэфэрэндуму аб незалежнасьці Шатляндыі, а таксама магчымага плебісцыту аб аб’яднаньні Ірляндыі.

Старшыня ірляндзкай нацыяналістычнай партыі «Шын Фэйн» Дэклян Кэрні таксама заявіў пра намер арганізаваць галасаваньне. Аднак кіраўнік ураду Паўночнай Ірляндыі Арлін Фостэр адпрэчыла такую магчымасьць і заявіла аб падтрымцы вынікаў рэфэрэндуму.

Больш за 1 млн. жыхароў Вялікабрытаніі ў гэтую суботу запатрабавалі правядзеньня паўторнага галасаваньня аб членстве ў ЭЗ. Адпаведная пэтыцыя на сайце брытанскага парлямэнту імкліва набірае галасы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG