Нікала Стэрджэн, кіраўніца ўраду і старшыня Нацыяналістычнай партыі Шатляндыі, заявіла, што пэрспэктыва выхаду Шатляндыі з Эўразьвязу зьяўляецца «дэмакратычна непрымальнай» і выказала намер правесьці яшчэ адзін рэфэрэндум аб незалежнасьці Шатляндыі.
У Шатляндыі 62% выбарцаў выказаліся ва ўчорашнім рэфэрэндуме за тое, каб Злучанае Каралеўства засталося ў Эўразьвязе; па ўсім Каралеўстве 52% брытанцаў прагаласавалі за выхад з Эўразьвязу, гэтак званы Brexit.
«Шатляндыя стаіць перад пэрспэктывай выхаду з ЭЗ супраць нашай волі, і я лічу гэта дэмакратычна непрымальным. Многіх людзей гарантыя застацца ў Эўразьвязе схіліла галасаваць за тое, каб застацца ў Злучаным Каралеўстве», — сказала Нікала Стэрджэн, прыгадваючы шатляндзкі рэфэрэндум аб незалежнасьці ў верасьні 2014, у якім больш за 55% яе суродзічаў выказаліся за тое, каб застацца ў Злучаным Каралеўстве.
«Мы пачнём падрыхтоўку заканадаўчых актаў, патрэбных для арганізацыі новага рэфэрэндуму, калі толькі гэтага запатрабуе наш парлямэнт», — дадала шатляндзкая прэм’ер-міністар.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1