Сьледчы камітэт Расеі назваў галоўнай вэрсіяй забойства палітыка Барыса Нямцова «карысьлівы матыў». Як заявіў у панядзелак прадстаўнік ведамства Ўладзімір Маркін, злачынцы рыхтавалі замах зь верасьня 2014 года «за абяцанае ўзнагароджаньне ў памеры ня менш як 15 мільёнаў рублёў». Такім чынам, Сьледчы камітэт выключыў вэрсію забойства апазыцыйнага палітыка з рэлігійнай нянавісьці.
Маркін адзначыў, што расьсьледаваньне ў дачыненьні да пяцёх ураджэнцаў Чачні, затрыманых па крымінальнай справе, завершана. Расьсьледаваньне ў дачыненьні да меркаваных арганізатараў і заказчыкаў злачынства, паводле яго, працягваецца.
Барыс Нямцоў быў забіты увечары 27 лютага 2015 года недалёка ад Крамля. Па гэтай справе былі затрыманыя Заур Дадаеў, Шадзі і Анзор Губашавы, Тэмэрлан Эскерханаў і Хамзат Бахаеў. У леташнім лістападзе суд санкцыянаваў завочны арышт меркаванага арганізатара злачынства — былога афіцэра батальёна «Поўнач» МУС Чачні Руслана Мухудзінава. Яшчэ адным арганізатарам забойства адвакаты сям’і Нямцова называюць іншага байца чачэнскага батальёна — Руслана Герамеева. Сьледчыя двойчы спрабавалі выставіць яму завочнае абвінавачваньне, аднак кіраўнік СК Аляксандр Бастрыкін адмаўляўся зацьвердзіць адпаведную пастанову.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1