Канкрэтных плянаў па разьмяшчэньні расейскай авіябазы ў Беларусі не было, гэтая тэма не стаіць у парадку дня сёньняшняй сустрэчы Ўладзімера Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.
Пра гэта заявіў прэс-сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы Дзьмітры Пяскоў, паведамляе ТАСС.
«Гэтай тэмы як такой няма. Што тычыцца базаў, уласна, такіх нейкіх і мэтанакіраваных плянаў не было. Таму цяпер, у дадзеным выпадку, такой тэмы дня ў парадку дня няма», — сказаў прэс-сакратар Пуціна.
Сёньня, 8 чэрвеня 2016 году, Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін правядуць двухбаковую сустрэчу ў Менску ў Палацы Незалежнасьці. Пасьля двухбаковай сустрэчы заплянаваны ўдзел Лукашэнкі і Пуціна ў пленарным пасяджэньні III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі, якое адбудзецца ў Палацы Рэспублікі.