Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін едзе ў Беларусь, каб «вывесьці краіны на адзіныя стандарты»


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

Прэзыдэнты Расеі і Беларусі возьмуць удзел у трэцім Форуме рэгіёнаў дзьвюх дзяржаў, які пройдзе ў Менску 7-8 чэрвеня.

Пра гэта старшыня Савета Фэдэрацыі Валянціна Мацьвіенка паведаміла ў эфіры праграмы «Карціна сьвету» на тэлеканале «РТР-Беларусь», перадае Tut.by

«Той факт, што прэзыдэнты нашых дзяржаў бяруць удзел у форумах міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, кажа пра тое, што яны надаюць вялікае значэньне такому фармату нашага ўзаемадзеяньня», — адзначыла Мацьвіенка.

Кіраўніца Савету ўдакладніла, што на сустрэчы ў Менску цэнтральнае месца зоймуць пытаньні сацыяльнай палітыкі.

«Тое, што цяпер няпростая эканамічная сытуацыя, гэта ня значыць, што мы павінны менш увагі надаваць таму, як адчуваюць сёньня нашы грамадзяне. Паколькі мы будуем адзіную саюзную дзяржаву, мы павінны старацца стварыць і адзіныя роўныя сацыяльныя ўмовы. Каб быў роўны доступ да адукацыі, аховы здароўя, забясьпечыць разумную міграцыю працоўнай сілы», — адзначыла кіраўніца верхняй палаты расейскага парлямэнту.

Магчыма, выказала здагадку яна, «калі-небудзь мы выйдзем на адзіныя сацыяльныя стандарты».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG