Губэрнатар Стамбулу Васіп Шагін заявіў, што сярод забітых сем паліцыянтаў.
Паводле паведамленьняў міжнародных агенцтваў, дыстанцыйна кіраваная выбуховая прылада спрацавала, калі паліцэйскі аўтобус праяжджаў непадалёк ад Стамбульскага ўнівэрсытэту і гістарычнага кварталу гораду ў ранішні час пік.
На здымках відаць абломкі аўтобуса і пашкоджаныя фасады суседніх будынкаў.
Паведамляецца таксама пра стрэлы, якія чуліся ў гэтым раёне пасьля выбуху.
Пакуль ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьць за выбух.
Турэцкая паліцыя і вайскоўцы вядуць барацьбу супраць баевікоў Курдзкай рабочай партыі зь ліпеня 2015 году, калі сарваўся мірны працэс.
«Ісламскую дзяржаву» таксама абвінавачваюць у шэрагу выбухаў у Турэччыне.