Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяскоў «нічога ня ведае» пра расейскія танкі пад беларускай мяжой


Дзьмітры Пяскоў. Фота: Mikhail Metzel/TASS
Дзьмітры Пяскоў. Фота: Mikhail Metzel/TASS

Сама пастаноўка пытаньня пра ўзмацненьне войскаў на мяжы зь Беларусьсю здаецца прэс-сакратару Пуціна абсурднай.

Прэс-сакратар Уладзімера Пуціна Дзьмітры Пяскоў заявіў, што нічога ня ведае пра ўзмацненьне групоўкі ўзброеных сілаў Расеі на мяжы зь Беларусьсю. Раней паведамлялася пра прыбыцьцё 28-й асобнай мотастралковай брыгады зь Екацярынбургу ў Клінцы Бранскай вобласьці, што за 90 км ад Гомеля.

«Мне пра гэта нічога невядома, але, ведаеце, казаць пра ўзмацненьне нейкай групоўкі на мяжы зь Беларусьсю — гэта было б, напэўна, моцным перабольшаньнем, — заявіў Пяскоў. — Напэўна, мае калегі ў Міністэрстве абароны змогуць растлумачыць вам перамяшчэньні тых ці іншых падразьдзяленьняў. Але сама пастаноўка пытаньня, узмацненьне на мяжы зь Беларусьсю, мне здаецца абсурднай».

На момант публікацыі спытаць пра танкі пад беларускай мяжой у расейскага Міністэрства абароны не атрымалася: па некалькіх прапанаваных нумарах ніхто працяглы час не здымае слухаўку.

Фраза «Пяскоў нічога ня ведае» стала практычна мэмам у Рунэце. Так, за сьнежань-студзень расейскія журналісты налічылі 17 ключавых пытаньняў, па якіх прэс-сакратар Пуціна «нічога ня ведаў»: даклад Amnesty International па Сырыі, абвінавачаньні Навальнага на адрас генпракурора, Instagram Рамзана Кадырава ці Леанарда Ды Капрыё ў ролі Пуціна.

У красавіку 2014 году, калі пачаліся баявыя дзеяньні на Данбасе, Пяскоў пацьвердзіў прысутнасьць войскаў Расеі на мяжы з Украінай, але заявіў, што расейскіх вайскоўцаў няма на паўднёвым усходзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG