Пасьля нядзельнага набажэнства ў катэдральным грэка-каталіцкім саборы Сьвятога Клімэнта на вуліцы Карлавай у Празе, сотні ўкраінцаў, апранутыя ў нацыянальныя строі, прайшлі па цэнтры чэскай сталіцы пад сьцягамі Эўразьвязу, Чэхіі і Ўкраіны.
Працэсія прайшла праз гістарычны цэнтар гораду і закончылася на Вацлаўскай плошчы. Падчас маршу яго ўдзельнікі сьпявалі ўкраінскія народныя і патрыятычныя песьні. Марш прыцягнуў вялікую ўвагу турыстаў і пражанаў.
Марш стаўся працягам Дня вышыванкі, які ва Ўкраіне сёлета прыпаў на 19 чэрвеня. 22 траўня марш вышыванак прайшоў і ў Лёндане.
21 траўня ў Варшаве чацьвёрты раз адбыўся парад вышыванак з удзелам украінцаў, якія жывуць у Польшчы.
Таксама 21 траўня ў Адэсе восьмы раз прайшоў Мегамарш вышыванак.