Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарбачоў выказаўся за «крымнаш»


Экс-прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў у інтэрвію газеце Sunday Times падтрымаў дзеяньні Пуціна ў дачыненьні Крыма

Па словах Міхаіла Гарбачова, калі б ён быў на месцы Пуціна, ён зрабіў бы тое самае. «Я заўсёды за волевыяўленьне народу, а большасьць у Крыме хацела ўзьяднаньня з Расеяй», — цытуе Sunday Times Гарбачова.

«Адзіная прычына, па якой я б ня стаў [дзейнічаць як Пуцін], калі б усе яшчэ быў ва ўладзе, — гэта тое, што Савецкі саюз працягваў бы існаваць, і Крым быў бы яго часткай», — працягнуў Гарбачоў.

Па словах карэспандэнта Sunday Times, першы прэзыдэнт СССР усе яшчэ шкадуе пра распад Савецкага Саюзу. Гарбачоў кажа, што «вялікая краіна зь вялізнымі рэсурсамі і магчымасьцямі зьнікла». «Большасьць расейцаў думаюць як я: яны ня хочуць яе вярнуць, але глыбока шкадуюць, што яна разбурылася», — заўважыў ён.

Што тычыцца прэзыдэнта Пуціна, Гарбачоў сказаў, што «у нас заўсёды былі нармальныя адносіны. Зараз я б не сказаў, што яны нармальныя. У нас няма адносінаў».

16 сакавіка 2014 г. пры ваеннай і палітычнай падтрымцы Расейскай Фэдэрацыі ў Крыме адбыўся неканстытуцыйны і непрызнаны сьветам рэфэрэндум пра самавызначэньне Крыма, па выніках якога Расея ўключыла паўвостраў у свой склад.

Вярхоўная Рада Ўкраіны афіцыйна абвясьціла 20 лютага 2014 года пачаткам часовай акупацыі Крыма і Севастопаля Расеяй. 7 кастрычніка 2015 года прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў адпаведны закон. Міжнародныя арганізацыі прызналі акупацыю і анэксію Крыма незаконнымі і асудзілі дзеяньні Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG