Каля 23 гадзін, калі ўжо будзе зусім цёмна, чакаецца пасадка штурмавіка Су-25. Манэўры праходзяць у рамках лётна-тактычных вучэньняў ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі. Акрамя пасадкі на дарогу, экіпажы павінны адпрацоўваць зьнішчэньне паветраных мэтаў або ахову і патруляваньне дзяржаўнай мяжы. Упершыню пасадка на аэрадромны ўчастак дарогі выконваецца ў цёмны час сутак. Таму падразьдзяленьні войскаў сувязі атрымалі заданьне забясьпечыць участак дарогі асьвятленьнем, аналягічным таму, якое ёсьць на звычайных аэрадромах.
Магчымасьці выкарыстаньне ўчасткаў аўтамабільных дарог у якасьці запасных аэрадромаў пачалі сур’ёзна адпрацоўвацца ў Беларусі з 2007 года.
Самае папулярнае
1