Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вене правалам скончыўся чарговы раўнд перамоваў па Сырыі


Сёньня пасьля перамоваў.
Сёньня пасьля перамоваў.

ЗША настойваюць на тым, каб умовы для палітычнага пераходнага пэрыяду ў Сырыі былі створаныя да 1 жніўня.

Чарговы раўнд міжнародных перамоваў аб урэгуляваньні сырыйскага канфлікту ў Вене завяршыўся 17 траўня, пакінуўшы нявырашаным пытаньне аб «пераходным палітычным пэрыядзе» ў Сырыі.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў, што былі дасягнуты пагадненьні па пытаньнях, ня зьвязаных з усталяваньнем міру ў краіне. Пры гэтым Кэры лічыць, што ўмовы для палітычнай трансфармацыі ў Сырыі павінны быць створаныя не пазьней за 1 жніўня. Пра дакладныя даты наступных сустрэч бакам, аднак, не ўдалося дамовіцца.

Башар Асад, заручыўшыся падтрымкай расейскага боку, ня выявіў гатоўнасьці пакінуць сваю пасаду. Падчас канфэрэнцыі кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў падкрэсьліў, што Расея выступае не ў падтрымку прэзыдэнта Сырыі, але супраць тэрарызму.

Раней прадстаўнікі Расеі, ЗША, Эўропы і краін Блізкага Ўсходу выказалі рашучасьць зрабіць усё неабходнае для падтрыманьня рэжыму спыненьня агню паміж войскамі сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада і ўзброенымі сіламі памяркоўнай апазыцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG