Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наступнік Чавэса спрабуе стрымаць глыбокі эканамічны крызіс у Вэнэсуэле


Нікалас Мадура
Нікалас Мадура

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікалас Мадура прыгразіў захапіць фабрыкі, якія спынілі працу, і ўзяць пад варту іх уладальнікаў.

Выступаючы ў суботу перад сваімі прыхільнікамі ў Каракасе, Мадура сказаў, што Вэнэсуэла павінна аднавіць сродкі вытворчасьці, каб супрацьстаяць глыбокаму эканамічнаму крызісу.

Учора ў Вэнэсуэле прайшлі мітынгі прыхільнікаў і апанэнтаў прэзыдэнта. Апазыцыя перадала ў выбарчую раду каля 1,85 мільёна подпісаў з патрабаваньнем правядзеньня рэфэрэндуму аб датэрміновым спыненьні паўнамоцтваў прэзыдэнта.

Нікалас Мадура таксама распарадзіўся правесьці вайсковыя вучэньні пасьля таго, як прэзыдэнт Калюмбіі Альвара Урыбэ заклікаў да абароны апазыцыйных партый Вэнэсуэлы.

13 траўня прэзыдэнт Вэнэсуэлы абвясьціў у краіне надзвычайнае становішча тэрмінам на два месяцы, заявіўшы, што гэта неабходна для таго, каб даць адпор унутраным ворагам і замежнай агрэсіі.

Вэнэсуэла валодае найбуйнейшымі нафтавымі радовішчамі ў сьвеце, аднак падзеньне коштаў на нафту апошнімі гадамі згубна адбілася на эканоміцы краіны. У 2015 годзе эканамічны спад у краіне склаў каля шасьці адсоткаў, што прывяло да недахопу прадуктаў харчаваньня і росту коштаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG