Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вэнэсуэле абвешчана надзвычайнае становішча


Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікалас Мадура
Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікалас Мадура

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікалас Мадура абвясьціў вечарам у пятніцу надзвычайнае становішча ў краіне тэрмінам на 2 месяцы.

Ён абвінаваціў унутраных і зьнешніх ворагаў у падрыхтоўцы змовы з мэтай зьвяржэньня яго ўраду. Некалькімі гадзінамі раней прадстаўнікі амэрыканскіх выведслужбаў далі прэс-брыфінг, на якім яны папярэдзілі пра магчымасьць каляпсу краіны.

Урад Мадура, па іх словах, знаходзіцца пад падвойным ціскам: палітычнай апазыцыі, якая спрабуе арганізаваць працэдуру адкліканьня прэзыдэнта і масавых пратэстаў, якія пашыраюцца і ўдзельнікі якіх усё часьцей зьвяртаюцца да гвалту.

Адсутнасьць у крамах тавараў першай неабходнасьці, адключэньне электразабеспячэньня на некалькі гадзін кожны дзень па ўсёй краіне, самая высокая ў сьвеце інфляцыя прывялі да стварэньня небясьпечнай сытуацыі ў краіне, што можа прывесьці да кульмінацыі крызысу ў бліжэйшыя месяцы, папярэдзілі амэрыканскія аналітыкі.

Улады Вэнэсуэлы рэзка скарачаюць імпарт для таго, каб зэканоміць сродкі на абслугоўваньне зьнешніх даўгоў цяперашняй восеньню і прадухіліць дэфолт, але гэтая мера пагаршае дэфіцыт самых розных прамысловых тавараў і харчаваньня. На гэтым тыдні паліцыя разагнала дэманстрацыі незадаволеных грамадзян у некалькіх гарадах краіны.

Па словах прадстаўнікоў амэрыканскай разьведкі, ЗША не спрабуюць паўплываць на развіцьцё падзей у Вэнэсуэле. Вашынгтон падтрымлівае кантакт з урадамі краін рэгіёну з мэтай выпрацоўкі мер, якія дапамогуць прадухіліць маштабны крызыс у краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG