Выніковае відэа з акцыі
Паводле інфармацыі ад назіральнікаў БХК, пратаколы на ўдзельнікаў акцыі складаюць 2-х відаў: па артыкулу 23.4 (непарадкаваньне міліцыі) і артыкулу 23.34 (несанкцыянаванае масавае мерапрыемства) Кодэксу аб адміністрацыйнай адказнасьці.
Удзельніца акцыі Крысьціна: 5 год ужо гэтак не мылі праспэкт, як зараз. Прычым толькі гэты кавалак.#бчбразам https://t.co/J9zRrxbF73
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.5.2016
RT @belamova: Минск - самый чистый город в Европе, потому что каждый день тут протестуют оппозиционеры #бчбразам https://t.co/qTYXqymJuO
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.5.2016
Ужо гадзіну праспэкт зачынены. Каля ўнівэрсаму Сталічны гучыць "Жыве Беларусь!"#бчбразам https://t.co/P8aLB8kV9k
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.5.2016
Акцыя дацягнулася да ўнівэрсаму Сталічны. Задзейнічалі нават слуп ліхтара.#бчбразам https://t.co/K8Z1eSNpYN
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.5.2016
Сяргей Пальчэўскі пасьля ўдзелу ў акцыях пратэсту страціў працу. "Ўсё роўна буду ўдзельнічаць".#бчбразам https://t.co/Jj79B5ySzN
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.5.2016
Да акцыі далучыўся экс- кандыдат у прэзыдэнты Мікола Статкевіч: Бчб сьцяг абавязкова вернецца як дзяржаўны.#бчбразам https://t.co/J36IaEEl0C
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.5.2016
За акцыяй здаля назіраюць міліцэйскія начальнікі разам кіраўніком гарадзкой міліцыі Барсуковым.#бчбразам https://t.co/KjemqVXtv2
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.5.2016
На Кастрычніцкую плошчу прыйшоў Мікалай Статкевіч – ён падзякаваў усіх прысутных за ўдзел акцыі. Зараз на плошчы некалькі дзесяткаў чалавек.
Рух на праспекце ля Кастрычніцкай плошчы фактычна перакрыты. Прычыны – невядомыя. Пэрыядычна праязджаюць палівальныя машыны, якія мыюць праспэкт.
Менскія ўлады настолькі паважаюць бел-чырвона-белыя сьцягі, што нават перакрылі праспэкт дзеля акцыі) #бчбразам https://t.co/lP095CdaZ3
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.5.2016
Актывісты: ДАІ адмыслова перакрылі рух на праспэкце, пусьцілі палівачкі. Гэта каб нас ўбачыла меньш людзей.#бчбразам https://t.co/sj87P49D90
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.5.2016
Кулакоў з прэтэнзіяй да міліцыянта: Абавязкова ўкажыце ў пратаколе, што акцыя дзеля бчб сьцяга! Адмовіўся! #бчбразам https://t.co/qPFMJY9OeY
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.5.2016
Бадай што з 2010 такога бчб-ланцугу на плошчы не было. Больш за 20 сьцягоў.#бчбразам https://t.co/UYimf9ZURW
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.5.2016
Актывістка Мікалайчык міліцыянту наконт пратаколу: Складайце, паклею яго замест шпалераў.#бчбразам https://t.co/HuFGLpkof1
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.5.2016
Былы палітязень Мікалай Аўтуховіч: Стала вядома, што праз 2 тыдні забіраюць ліцэнзію, застаемся без працы.#бчбразам https://t.co/pTM44EocEY
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.5.2016
У акцыі прымае ўдзел каля двух дзесяткаў чалавек. Сярод удзельнікаў– Зьміцер Дашкевіч, Мікалай Аўтуховіч, Максім Вінярскі, Вольга Мікалайчык і іншыя. Актывісты трымаюць бел-чырвона-белыя сьцягі, а таксама стужкі. Амаль адразу зьявіліся супрацоўнік міліцыі, які пачаў складаць пратакол на аднаго з удзельнікаў акцыі.