Удзельнік акцыі бард Зьміцер Захарэвіч: Рэфэрэндум 1995 году- ганебны. Але краіне вярнуць сапраўдны сьцяг.#бчбразам https://t.co/BidDyUDlmZ
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.5.2016
Дэпутат ВС ХІІ скліканьня Мікалай Аксаміт напярэдадні акцыі заявіў:
«Акцыю, якую абвесьцілі маладафронтаўцы на 21 гадавіну рэфэрэндума, лічу вельмі слушнай. Гэта як раз тое, што і трэба рабіць — выходзіць на вуліцу і дамагацца свайго, а не ў сфабрыкаваныя выбары гуляцца».
14 траўня 1995 году адбыўся рэфэрэндум, па выніках якога дзяржаўны бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» былі замененыя на цяперашнія афіцыйныя.
Актывіст заклікае усіх неабыякавых браць сьцягі, тронкі і вуды. Такім чынам удзельнікі акцыі засьведчаць сваю адданасьць нацыянальнай сымболіцы.
«Беларусы, час падымаць сьцяг Хрыста!» — кажа Дашкевіч.
14 траўня на Кастрычніцкай плошчы Менску а 12-й гадзіне адбудзецца акцыя «Праспэкт нацыянальнага сьцягу». Пра гэта Радыё Свабода распавёў лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч.
У Менску пачалася акцыя "Праспэкт нацыянальнага сьцяга". "БЧБ сьцяг вернецца"- Дашкевіч.#бчбразам https://t.co/oH0CpqjLhI
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.5.2016