Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя «Праспэкт нацыянальнага сьцяга» на Кастрычніцкай

Малады Фронт на Кастрычніцкай плошчы правёў акцыю «Праспэкт нацыянальнага сьцягу», прымеркаваную да гадавіны рэфэрэндуму 1995 г., у выніку якога была зьмененая дзяржаўная сымболіка і ліквідаваны статус беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай.

14 траўня на Кастрычніцкай плошчы Менску а 12-й гадзіне адбудзецца акцыя «Праспэкт нацыянальнага сьцягу». Пра гэта Радыё Свабода распавёў лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч.

Актывіст заклікае усіх неабыякавых браць сьцягі, тронкі і вуды. Такім чынам удзельнікі акцыі засьведчаць сваю адданасьць нацыянальнай сымболіцы.

«Беларусы, час падымаць сьцяг Хрыста!» — кажа Дашкевіч.

Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

Дэпутат ВС ХІІ скліканьня Мікалай Аксаміт напярэдадні акцыі заявіў:

«Акцыю, якую абвесьцілі маладафронтаўцы на 21 гадавіну рэфэрэндума, лічу вельмі слушнай. Гэта як раз тое, што і трэба рабіць — выходзіць на вуліцу і дамагацца свайго, а не ў сфабрыкаваныя выбары гуляцца».

14 траўня 1995 году адбыўся рэфэрэндум, па выніках якога дзяржаўны бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» былі замененыя на цяперашнія афіцыйныя.

У акцыі прымае ўдзел каля двух дзесяткаў чалавек. Сярод удзельнікаў– Зьміцер Дашкевіч, Мікалай Аўтуховіч, Максім Вінярскі, Вольга Мікалайчык і іншыя. Актывісты трымаюць бел-чырвона-белыя сьцягі, а таксама стужкі. Амаль адразу зьявіліся супрацоўнік міліцыі, які пачаў складаць пратакол на аднаго з удзельнікаў акцыі.

ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ

На Кастрычніцкую плошчу прыйшоў Мікалай Статкевіч – ён падзякаваў усіх прысутных за ўдзел акцыі. Зараз на плошчы некалькі дзесяткаў чалавек.

Рух на праспекце ля Кастрычніцкай плошчы фактычна перакрыты. Прычыны – невядомыя. Пэрыядычна праязджаюць палівальныя машыны, якія мыюць праспэкт.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG