Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агенцтва БелаПАН не пусьцілі на міжнародны мэдыяфорум у Менску


Міністар інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч на Міжнароднай спэцыялізаванай выставе «СМI ў Беларусі», 11 траўня 2016 году
Міністар інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч на Міжнароднай спэцыялізаванай выставе «СМI ў Беларусі», 11 траўня 2016 году

Міністэрства інфармацыі Беларусі адмовілася акрэдытаваць карэспандэнтаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН на XI Беларускі міжнародны мэдыяфорум «Партнэрства ў імя будучыні: інтэграцыя як фактар стварэньня», які афіцыйна адкрываецца 13 траўня ў Менску.

Заяўку на асьвятленьне гэтага форуму разам БелаПАН накіраваў у міністэрства ў сярэдзіне мінулага тыдня, за пяць дзён да заканчэньня тэрміну, адведзенага для гэтай працэдуры. Паведамленьня пра тое, акрэдытаваныя журналісты агенцтва на мерапрыемства ці не, зь Міністэрства інфармацыі не паступіла.

Напярэдадні афіцыйнага адкрыцьця мэдыяфоруму супрацоўнікі прэс-цэнтру Дома прэсы, які ажыцьцяўляе функцыі выканаўчай дырэкцыі форуму, паведамілі карэспандэнту агенцтва, што БелаПАН няма ў сьпісе акрэдытаваных на форуме.

Прычыну адмовы ў Доме прэсы не растлумачылі, параіўшы зьвярнуцца па тлумачэньне ў Міністэрства інфармацыі.

Атрымаць камэнтар у прадстаўнікоў профільнага міністэрства на гэты конт не ўдалося. У той жа час адзін з пунктаў парадку аб акрэдытацыі на гэтае мерапрыемства прадстаўнікоў СМІ, апублікаванага на сайце Мінінфарму, абвяшчае, што «арганізацыйны камітэт форуму мае права адмовіць у акрэдытацыі без тлумачэньня прычын».

На мэдыяфорум запрошаныя звыш 300 прадстаўнікоў СМІ і розных экспэртаў з 21 краіны. Форум арганізаваны Міністэрствам інфармацыі і Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД, МЗС Беларусі, Менгарвыканкаму, Мінскага і Гродзенскага выканкамаў.

БелаПАН Конец формы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG