Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МУС не выключае новых спраў супраць удзельнікаў вайны на Данбасе


Ілюстрацыйнае фота. Баі пад Марыюпалем
Ілюстрацыйнае фота. Баі пад Марыюпалем

У Сьледчым камітэце кажуць, што гэтым будзе займацца КДБ.

Старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч заявіў у Палаце прадстаўнікоў, што расьсьледаваньнем крымінальных спраў у дачыненьні да беларусаў, якія ўдзельнічаюць у канфліктах на тэрыторыі іншых дзяржаў, будзе займацца КДБ:

«Баевікамі мы займаемся толькі ў тым выпадку, калі яны намінальныя баевікі, з пункту гледжаньня абывацеля, калі ў іх дзеяньнях прасочваюцца прыкметы нейкага іншага складу злачынства, як, напрыклад, у выпадку Аватарава, які абвінавачваўся ў кантрабандзе», — заявіў ён.

Калі грамадзяне Беларусі будуць прыцягвацца да адказнасьці непасрэдна за ўдзел у баявых дзеяньнях на тэрыторыі іншых дзяржаў, то расьсьледаваньнямі павінен займацца КДБ, сказаў Наскевіч.

У той жа час міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч заявіў, што не выключае новых крымінальных спраў у дачыненьні да беларусаў, якія ваююць на Данбасе, у тым ліку ў сувязі зь нядаўнімі папраўкамі ў заканадаўства.

Міністар адзначыў, што МУС займаецца зборам дадатковых сьледчых матэрыялаў, каб даць прававую ацэнку дзеяньням беларусаў, якія ваююць на Данбасе, але «іх будзе прыцягваць Сьледчы камітэт».

«Але такія прэцэдэнты, думаю, бліжэйшым часам будуць і атрымаюць судовую ацэнку. Ва ўсякім выпадку, пра адзін такі выпадак нам вядома. У суд у тым ліку і па гэтым артыкуле пойдзе адзін чалавек», — заявіў Шуневіч.

Паводле яго слоў, папраўкі ў заканадаўства аб экстрэмізьме, якія тычацца прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці грамадзян Беларусі, якія ваююць на тэрыторыі замежных дзяржаў ня толькі за ўзнагароджаньне, "аблягчылі нам жыцьцё",— паведамляе БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG