Асноўныя пагрозы фінансавай стабільнасці Беларусі сёньня зьвязаныя з рэалізацыяй назапашаных крэдытных рызык ва ўмовах пагаршэньня фінансавага становішча прадпрыемстваў і зьніжэньня дзелавой актыўнасьці. Пра гэта было заяўлена 5 траўня на пашыраным пасяджэньні праўленьня Нацыянальнага банку.
Як паведамляе прэс-служба Нацбанку, на пасяджэньні, дзе разглядаліся вынікі грашова-крэдытнай палітыкі ў першым квартале сёлетняга году, было адзначана, што доля праблемных актываў банкаўскага сэктару на 1 красавіка дасягнула 11,5%.
Як адзначаюць у Нацбанку, абмежаваць крэдытныя рызыкі толькі за кошт банкаўскага сэктару не ўяўляецца магчымым. «...Неабходна ўрэгуляваць праблему неабслугоўваных крэдытаў, забясьпечыць актыўнае выкарыстаньне мэханізму санацыі жыцьцяздольных структур і вывядзеньня з рынку „хранічна“ неэфэктыўных прадпрыемстваў», — цытуе БелаПАН галоўны банк краіны.
Найважнейшай задачай, на думку Нацбанку, зьяўляецца актывізацыя працы па дэдалярызацыі эканомікі. У сувязі з гэтым Нацбанк прапануе распрацаваць сумесны з урадам плян, які прадугледжваў бы меры па дэдалярызацыі эканомікі і графік іх рэалізацыі.
Самае папулярнае
1