Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мяркуецца, што Надзеі Саўчанцы выдалі дакумэнты для экстрадыцыі ва Ўкраіну


Надзея Саўчанка ў судзе.
Надзея Саўчанка ў судзе.

Раней прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў аб «цьвёрдай надзеі» на хуткае вяртаньні Саўчанкі на радзіму.

Начальнік СІЗА ў Новачаркаску, дзе ўтрымліваецца Надзея Саўчанка, выдаў ўкраінскай лётчыцы для запаўненьня пакет дакумэнтаў, неабходных для экстрадыцыі ва Ўкраіну. Пра гэта ў эфіры украінскай «Тэлевізійнай службы навінаў» паведаміла Вера Саўчанка, сястра асуджанай.

Адвакат Марк Фейгін не выключае, што яго падабаронная сапраўды атрымала дакумэнты, неабходныя для працэдуры экстрадыцыі. Ён адзначыў, што 7 красавіка Саўчанка падпісала заяву аб тым, што яна згодная адбываць пакараньне на тэрыторыі Ўкраіны.

Раней прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што ў яго «ёсьць цьвёрдая надзея», што Саўчанка на працягу бліжэйшых некалькіх тыдняў вернецца на радзіму.

Надзея Саўчанка асуджаная ў Расеі да 22 гадоў калёніі па абвінавачваньні ў саўдзеле ў забойстве двух журналістаў ВГТРК пад Луганскам летам 2014 году. Пра магчымасьць яе абмену расейскія і ўкраінскія чыноўнікі загаварылі пасьля таго, як 18 красавіка суд у Кіеве асудзіў расейцаў Яўгена Ерафеева і Аляксандра Аляксандрава да 14 гадоў пазбаўленьня волі, прызнаўшы іх вінаватымі ў «вядзеньні вайны супраць Украіны», а таксама ў «арганізацыі і выкананьні тэракту».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG