Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Новыя падрабязнасьці пра арганізатараў тэрактаў у Парыжы і Брусэлі


Новыя падрабязнасьці аб удзельніках тэрактаў у Парыжы летась і сёлета ў Брусэлі апублікавалі францускія СМІ.

Па дадзеных газэты Parisien, адзін з францускіх журналістаў, якія знаходзіліся ў 2013-2014 гадах у палоне джыхадзістаў ў Сырыі, пазнаў ва ўдзельніку брусэльскіх выбухаў свайго былога ахоўніка Наджа Ляшраві — ён, як паведамляе журналіст, ахоўваў чатырох францускіх журналістаў, якія знаходзіліся ў палоне экстрэмістаў групоўкі «Ісламская дзяржава».

Іншы ахоўнік, Мэхдзі Немушэ, які застрэліў чатырох наведвальнікаў Габрэйскага музэя ў Брусэлі ў 2014 годзе, вызначаўся асаблівай жорсткасьцю і катаваў амэрыканскіх журналістаў Джэймса Фоўлі і Стывена Сотлафа, якія пазьней былі абезгалоўлены.
Шуканыя Немушэ і Ляшраві зьніклі з поля зроку паліцыі і спэцслужбаў у студзені 2014 году, але неўзабаве Немушэ схапілі і зьмясьцілі ў бэльгійскую турму.

Паводле інфармацыі, атрыманай ад журналістаў, 24-гадовы Ляшраві працаваў электрыкам і жыў у прыгарадзе Брусэля. Ён быў зьвязаны з ісламістамі, якія зьдзейсьнілі напады ў Парыжы ў лістападзе 2015 году, ахвярамі якіх тады сталі 130 чалавек.

Сьледзтва лічыць, што менавіта Ляшраві вырабіў бомбы для тэрактаў у Парыжы і Брусэлі.

Ахвярамі трох выбухаў у сакавіку гэтага году ў брусэльскім аэрапорце і мэтро сталі 32 чалавекі. Генэтычная экспэртыза паказала, што Ляшраві быў адным з сьмяротнікаў, якія зьдзейсьнілі выбух.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG