Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч: Лукашэнка шмат зрабіў для палітычнай адукацыі народу


Мікола Статкевіч
Мікола Статкевіч

Палітык Мікола Статкевіч пракамэнтаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі наконт будучых парлямэнцкіх выбараў.

У чарговым пасланьні да народу і Нацыянальнага сходу Аляксандар Лукашэнка закрануў тэму парлямэнцкіх выбараў:

«Гэтая кампанія будзе экзамэнам палітычнай культуры нашага грамадзтва. І спадзявацца, што ў нас людзі да гэтага гатовыя і палітычна культурныя — нельга. Людзей і грамадзтва да гэтага трэба рыхтаваць».

Палітык Мікола Статкевіч пракамэнтаваў заяву так:

«Лукашэнка шмат зрабіў для палітычнай адукацыі народа: народ цяпер ведае, што галасы не заўсёды лічаць, што выбары бываюць несумленныя — народ усё зразумеў. Узровень палітычнай адукацыі народа якраз падняўся дзякуючы спадару Лукашэнку. Ён ужо ведае, што нельга верыць абяцаньням палітыкаў, што нельга верыць тэлевізіі, што нельга верыць афіцыйным вынікам выбараў. Таму ўзровень палітычнай адукацыі народа дзякуючы спадару Лукашэнку якраз кардынальна ўзрос.

Я думаю, што ў нас дастаткова палітычна адукаваны народ, бо ў нас увогуле адукаваны народ. Ён ужо даўно ўсё зразумеў, толькі ня можа нічога зрабіць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG