Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За сьпіч віцэ-прэмʼера Калініна пакараюць журналіста АНТ


У сацыяльных сетках абмяркоўваюць выказваньні віцэ-прэмʼера Анатоля Калініна, якія трапілі ў эфір дзяржаўнага тэлеканалу АНТ. А ў самой тэлекампаніі вырашаюць, як пакараць журналіста.

Дырэктар інфармацыйнага вяшчаньня АНТ Руслан Паддубскі сказаў «Нашай Ніве», што журналіст дапусьціў неахайнасьць, выбраўшы з інтэрвію віцэ-прэмʼера некарэктную частку, і да яго будуць ужытыя «нейкія дысцыплінарныя меры, бо гэта парушэньне вытворчай дысцыпліны». Калінін выказаўся так заблытана, што гэта стала нагодай для жартаў у сеціве.

«Большасьць нашых грамадзян карыстальнікаў ІТ-тэхналёгіямі і інтэрнэт-рэсурсам з 9,5 мільёна грамадзян маюць абанэнцкае прыкладаньне і карыстаньне каля 13 мільёнаў нашых грамадзян. Гэта сьведчыць аб тым, што створаны рэсурс, які дазваляе любому карыстальніку выкарыстоўваць самыя сучасныя трафікі для ўкараненьня інтэграцыі і разьвіцця сваіх магчымасьцяў попыту інтарэсаў», — сказаў Калінін.

Журналіст Андрэй Пачобут напісаў у фэйсбуку:

«Як лёгка можна было здагадацца, вінаватым у тым, што віцэ-прэмʼер Анатоль Калінін нясе ахінею пра „сучасныя трафікі“, прызначылі журналіста АНТ.

Маўляў, недагледзелі, прапусьцілі, не падумалі.

Стаўленьне ўлады да „сваіх СМІ“ — ужо даўно як да дзяржабслугі. Яны — гэта значыць дзяржСМІ — павінны абслугоўваць і прыслугоўваць чыноўнікам. А калі нешта раптам ня так, то халоп зь дзяржабслугі і будзе вінаваты.Ну ня пана ж, сапраўды, лаяць! Гэта проста халоп у нас неахайны пайшоў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG