Аляксандар Лукашук згадвае: кнігу «Алексіевіч на Свабодзе» спачатку склалі і надрукавалі ў адзінкавым экзэмпляры, а потым гэты адзіны экзэмпляр павезьлі ў Стакгольм паказаць Алексіевіч. І так бывае!
«Калі было пісаць больш цяжка: перад Нобэлем ці пасьля?» — запытаўся Аляксандар Лукашук.
«Я пра гэта не задумваюся. Мне цікава пісаць. Мне цікава жыць» — адказала Сьвятлана Алексіевіч.
#Алексіевіч Зінаіда Бандарэнка чытае фрагмэнт кнігі Сьвятланы Алексіевіч "Час сэканд хэнд" па- беларуску https://t.co/4zEiVVaJ9S
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.4.2016
Калі прэзэнтоўвалі пераклад «Час сэканд-хэнд» на беларускую, урыўкі з кнігі зачытвала Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка. Тады ўзьнікла ідэя аўдыёкнігі. Цяпер яна ж, Зінаіда Бандарэнка, на сцэне — зачытвае ўрыўкі з кнігі. А неўзабаве выйдзе аўдыёкніга «Час сэканд-хэнд» у агучцы Бандарэнкі! Запіс ужо завершаны.
#Алексіевіч параўноўвае ўлады з домам Януковіча: зьнешне веліч, усярэдзіне залаты… батон. Кажа, мо такі дом з батонам і ў Беларусі пабачым
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.4.2016
RT @vakalinovsky: #Алексіевіч : Межигорье, золотой батон, простыни с его портретами... Мы еще увидим и его простыни https://t.co/S0X4o7Vfvy
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.4.2016
Сяргей Навумчык: «Ведаеце, немагчыма захапіць краіну, у якой ёсьць ядзерная зброя. Я бачу пэўны сымбаль у тым, што Алексіевіч называе сваім настаўнікам Алеся Адамовіча — а Адамовіч найбольш актыўна выступаў за вывад ядзернай зброі, увогуле за бязьядзернасьць. Менавіта яна атрымала Нобэлеўскую прэмію. Вельмі цяжка ў наш час, інфармацыйны час, калі аўтарытэтнае слова вельмі шмат важыць… вельмі цяжка анэксаваць краіну з Нобэлеўскім ляўрэатам.
У гэтым сэнсе, як гэта парадаксальна ні прагучыць, Нобэлеўскі мэдаль роўны 40 ці 80, колькі ў нас іх было там, ядзерным боегалоўкам».
#Алексіевіч "Я не настолька вар'ятка, каб сказаць, што я вялікія. Я ж адэкватны чалавек" - Сьвятлана пра Нобэлеўскую прэмію
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.4.2016
«Ці выжыве кніга?» – спытаў Сяргей Навумчык у Сьвятланы Алексіевіч.
Алексіевіч згадала ў адказ, што за апошнія тры месяцы была ў пяці эўрапейскіх краінах і чула ад людзей, што «цяпер зноў час кнігі» – нават у больш тэхнічна прасунутых краінах.
«І ніхто ня можа знайсьці гэтаму тлумачэньня! Людзі зноў сталі чытаць кнігу, не электронную. Людзям патрэбная гэтая кніга. Я нават бачу гэта па сваіх накладах. Думаю, ня толькі «нобэлеанства« выканала сваю ролю, а меў ролю нейкі павеў, — мяркуе Алексіевіч. — Кніга пачала другое жыцьцё. Гэта кажуць выдаўцы, гэта кажуць пісьменьнікі. Думаю, у нас і не было такога разрыву».
#Алексіевіч Выступае Ўладзімер Арлоў https://t.co/ZrRJAJ9u53
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.4.2016
#Алексіевіч Журналістка Радые Свабода Аляксандра Дынько чытае ўрывак з кнігі "У вайны не жаночы твар" https://t.co/YmH9BrrHbN
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.4.2016
#Алексіевіч "З народа можна зрабіць і дубіну, і ікону - гэта можна сказаць і пра беларусаў" Сьвятлана Алексіевіч
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.4.2016
#Алексіевіч: Кажуць "Пуцін-Пуцін", але чалавек зьверху акумулюе тое, што схаванае ў душы масаў. Так і ў нас: адзін чалавек накрыў гэты час.
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.4.2016
#Алексіевіч: У 90-х бегалі па плошчах, крычалі "Свабода! Свабода!" і думалі, што з гэтага яна нарадзіцца. Аказалася, гэта больш жорсткая рэч
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.4.2016