«Тое, што робіць расейскае тэлебачаньне — гэта злачынства», — кажа #Алексіевіч, што да сытуацыі ва Ўкраіне
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.4.2016
Задаюць пытаньні прысутныя. На філязофскія пытаньні журналіста Зьмітра Лукашука з "Эўрарадыё", чаму кнігі Алексіевіч каштуюць дорага і ці варта было таго ўсё тое, што адбылося ва Ўкраіне, Сьвятлана адказала: «Калі б я ведала адказы на гэтыя пытаньні, я б была лідэрам нацыі»
Алексіевіч: «Вайна на Данбасе працягваецца. Расея ня хоча губляць Украіну. Але народ украінскі, нягледзячы на тое, што апрануты бядней за нас, скіраваны ў будучыню. Але украінскі народ не пагаджаецца, што там ідзе грамадзянская вайна. Кажуць: "Без Расеі мы б усё самі даўно вырашылі"».
Алексіевіч згадвае, што ўкраінскі прэзыдэнт хацеў зь ёй сустрэцца (ня змог, бо быў у Японіі), нямецкі прэзыдэнт зь ёй сустрэўся. А наш — не
#Алексіевіч "Для мяне загадка, чаму мае кнігі так дорага каштуюць у Беларусі. Мая дачка зарабляе 220. І ня зможа іх купіць"
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.4.2016
#Алексіевіч: Чарнобыльскі шлях — тое малое, што засталоя з супраціву таму, каб забыць Чарнобыль, каб збудаваць АЭС, нібы ў нас не было яго
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.4.2016
#Алексіевіч:Як я магу сур’ёзна ўспрымаць Ананіч, калі яна кажа, нібы ўсе правы на мае кнігі ў расейскага выдаўца, таму іх няма па-беларуску?
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.4.2016
Галрэда Мастліта пыталі, чаму няма кніг #Алексіевіч. Казаў, бо не прынесла рукапіс. А калі прынясе? "У нас яшчэ 500 рукапісаў на 5 год…"
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.4.2016
Што аб’яднае беларусаў, пытае Т. Караткевіч. #Алексіевіч мяркуе, Чарнобыль (на жаль), мова і культура, каб мы заявілі пра сябе як пра Нацыю.
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.4.2016
#Алексіевіч "У савецкі час ва Ўкраіне гаварылі па-расейску. Зараз Я ня чула там рускай мовы. Толькі ўкраінскую"
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.4.2016
#Алексіевіч: Сама магла б пайсьці на Майдан, але пазваць іншых… Ня ведаю, не лічу, што маю права на чужое жыцьцё.
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.4.2016
І ўра, #Алексіевіч у трэндах беларускага твітэра. Зноў, ужо ў які раз! https://t.co/xREDjwnKOH
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.4.2016
#Алексіевіч: "Любоў гэта мо такое суцішэньне ад бога, каб няцяжка было паміраць"
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.4.2016
#Алексіевіч "Для мяне каханьне тое ж, што і для ўсіх. Гэта суцяшэньне, каб ня страшна было памерці"
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.4.2016
Сьвятлана #Алексіевіч адказвае на пытаньне Тацьцяны Караткевіч "Што аб’яднае беларусаў?" https://t.co/ZUYPSCpgiB
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.4.2016
#Алексіевіч "Каханьне, старасьць, сьмерць - пра гэта я пішу. Працы мне хопіць яшчэ гадрў на 20"
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.4.2016
#Алексіевіч: Даруйце, што мала даю інтэрвію. Я стамілася ад самой сябе, ад "гаварэньня ў сябе", мне патрэбны час цішыні і абдумваньня.
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.4.2016
#Алексіевіч: Калі скончыла пісаць "У вайны не жаночае аблічча", думала, ня будзе больш такіх людзей. Але вось яна, Саўчанка, мой герой.
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.4.2016