Радыё Свабода і Саюз беларускіх пісьменьнікаў праводзяць урачыстую прэзэнтацыю кнігі «Алексіевіч на Свабодзе» ў малой залі Палаца Рэспублікі 14 красавіка а 16-й гадзіне. Удзел у імпрэзе бярэ Сьвятлана Алексіевіч. Пачатак жывой трансьляцыі з прэзэнтацыі а 15:30.
У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
Гэта не прадугледжвалася адмыслова, але сёньняшняя сустрэча з Алексіевіч — першы публічны выступ у Беларусі пасьля «Нобэля» — пройдзе ў месцы, выяўленым на вокладцы ейнай кнігі «Час сэканд-хэнд», у Палацы Рэспублікі. Уваход зь левага боку, калі глядзець на вокладку.
Пакуль не пачалася прэзэнтацыя (і віэдатрансьляцыя), праверце, ці добра вы ведаеце аўтарку, яе кнігі і лёс:
Але! Так рыхтавалі сцэну да прэзэнтацыі:
Дарэчы, Алексіевіч нядаўна пагадзілася стаць ганаровай старшынёй аргкамітэту «Чарнобыльскага шляху».
А яшчэ ў нас на Facebook ёсьць жывая бэкстэйдж-трансьляцыя — не дублікат асноўнай, а асобная. Далучайцеся!
Вось-вось пачнецца прэзэнтацыя. Пакуль можаце паглядзець, што было на мінулай сустрэчы з Алексіевіч ва Ўкраіне:
Алексіевіч у Кіеве: «Жыцьцё шалёна цікавае, ну які тут камунізм?»
Заснавальнік Tut.by Юры Зісер таксама прыйшоў на сустрэчу з #Алексіевіч! https://t.co/5HSCNT1MCH https://t.co/Qaqy52QXL4
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.4.2016
#Алексіевіч Да пачатку прэзэнтацыі - пару хвілін. https://t.co/OGOA3E6tKg
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.4.2016
#Алексіевіч Прыхільніцы таленту Алексіевіч https://t.co/otOWJGhh1N
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.4.2016
Людзей у зале на сустрэчы з #Алексіевіч зараз так https://t.co/5HSCNT1MCH https://t.co/QqMOuVPPi2
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.4.2016
"Шпіёнскае" фота #Алексіевіч перад выхадам на сцэну :) https://t.co/WHgNHlWzwh
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.4.2016
#Алексіевіч Сустрэча з Нобэлеўскай ляўрэаткай у Палацы Рэспублікі пачынаецца https://t.co/cKLXYlaVJp
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.4.2016
Згадаем пару гістарычных фотаў: