5 моўных спраў, які зрабіў для нас Зьміцер Саўка
1. «Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія» 2. «Беларускі клясычны правапіс» 3. «Добрапіс» — сэрвіс праверкі правапісу 4. «Моўнік» — лінгвістычная праграма на «Белсаце» 5. Адаптацыя іншамоўных найменьняўКалега Зьмітра Саўкі мовазнаўца Вінцук Вячорка сказаў, што рэдка сустрэнеш чалавека настолькі адоранага:
«Мы пазнаёміліся, калі я быў студэнтам, а Зьміцер і Артур Клінаў — школьнікамі. Ужо тады мяне моцна ўразіла, што ёсьць такая таленавітая, такая апантаная беларушчынай моладзь. Зьміцер Саўка быў незвычайна адораным мовазнаўцам і пэдагогам, ён вельмі імкнуўся перадаць свае веды тым, з кім працаваў, каго вучыў. Неад’емнай яго спадчынай застанецца ўпарадкаваньне, праца над клясычным правапісам».
Сябар Зьмітра Саўкі Артур Клінаў расказаў, што ў школе сядзеў зь ім за адной партай:
«Мяне заўсёды натхнялі перамены, якія рабіў Зьміцер у сваім жыцьці. Ён нічога не баяўся і заўсёды меў вялізныя пляны наперадзе».
Грамадзянскую паніхіду адкрыў дырэктар Ліцэю імя Якуба Коласа Ўладзімер Колас:
«Зьміцер Саўка быў сапраўдным інтэлігентам. Ён адзін зь першых выкладчыкаў нашага ліцэю, працаваць зь ім заўсёды было вельмі камфортна».
Разьвітацца са Зьмітром Саўкам прыйшлі мастак Аляксей Марачкін, дырэктар ліцэю імя Якуба Коласа Ўладзімер Колас, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі, праваабаронца Алег Гулак, пісьменьнік Артур Клінаў, а таксама калегі з тэлеканала «Белсат» і зь Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту.
Разьвітаньне з мовазнаўцам Зьмітром Саўкам #саўка https://t.co/nZItSzL7Rv
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.4.2016
Зьміцер Саўка хварэў на анкалягічную хваробу, ён памёр 9 красавіка на 51-м годзе жыцьця, пакінуўшы жонку і чатырох дзяцей.
Зьміцер быў адным з аўтараў праграмы «Моўнік», якая выходзіла на тэлеканале «Белсат». У 2015 годзе разам з моўнай службай «Белсату» і пры чыннай дапамозе валянтэраў стварыў моўны онлайн-сэрвіс «Добрапіс».