Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвітаньне са Зьмітром Саўкам

У Менску разьвіталіся са Зьмітром Саўкам — вядомым мовазнаўцам, адным з аўтараў кнігі «Беларускі клясычны правапіс».

Зьміцер Саўка хварэў на анкалягічную хваробу, ён памёр 9 красавіка на 51-м годзе жыцьця, пакінуўшы жонку і чатырох дзяцей.

Зьміцер быў адным з аўтараў праграмы «Моўнік», якая выходзіла на тэлеканале «Белсат». У 2015 годзе разам з моўнай службай «Белсату» і пры чыннай дапамозе валянтэраў стварыў моўны онлайн-сэрвіс «Добрапіс».

16:55 11.4.2016

14:17 11.4.2016

5 моўных спраў, які зрабіў для нас Зьміцер Саўка

1. «Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія»
2. «Беларускі клясычны правапіс»
3. «Добрапіс» — сэрвіс праверкі правапісу
4. «Моўнік» — лінгвістычная праграма на «Белсаце»
5. Адаптацыя іншамоўных найменьняў
13:37 11.4.2016

12:32 11.4.2016

Калега Зьмітра Саўкі мовазнаўца Вінцук Вячорка сказаў, што рэдка сустрэнеш чалавека настолькі адоранага:

«Мы пазнаёміліся, калі я быў студэнтам, а Зьміцер і Артур Клінаў — школьнікамі. Ужо тады мяне моцна ўразіла, што ёсьць такая таленавітая, такая апантаная беларушчынай моладзь. Зьміцер Саўка быў незвычайна адораным мовазнаўцам і пэдагогам, ён вельмі імкнуўся перадаць свае веды тым, з кім працаваў, каго вучыў. Неад’емнай яго спадчынай застанецца ўпарадкаваньне, праца над клясычным правапісам».

12:27 11.4.2016

Сябар Зьмітра Саўкі Артур Клінаў расказаў, што ў школе сядзеў зь ім за адной партай:

«Мяне заўсёды натхнялі перамены, якія рабіў Зьміцер у сваім жыцьці. Ён нічога не баяўся і заўсёды меў вялізныя пляны наперадзе».

12:26 11.4.2016

Грамадзянскую паніхіду адкрыў дырэктар Ліцэю імя Якуба Коласа Ўладзімер Колас:

«Зьміцер Саўка быў сапраўдным інтэлігентам. Ён адзін зь першых выкладчыкаў нашага ліцэю, працаваць зь ім заўсёды было вельмі камфортна».

12:25 11.4.2016

Разьвітацца са Зьмітром Саўкам прыйшлі мастак Аляксей Марачкін, дырэктар ліцэю імя Якуба Коласа Ўладзімер Колас, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі, праваабаронца Алег Гулак, пісьменьнік Артур Клінаў, а таксама калегі з тэлеканала «Белсат» і зь Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту.

10:39 11.4.2016

Вянок памяці. Зьміцер Саўка

Мовазнаўца Зьміцер Саўка нарадзіўся 26 ліпеня 1965 года ў Менску. Любоў да беларускай мовы прывіла бабуля па мацярынскай лініі — з чацьвёртай клясы ён прыяжджаў да яе на вёску Сенькавічы Івацэвіцкага раёну, дзе гаварылі па-беларуску.

10:13 11.4.2016

Зьміцер Саўка хварэў на анкалягічную хваробу, ён памёр 9 красавіка на 51-м годзе жыцьця, пакінуўшы жонку і чатырох дзяцей.

Зьміцер быў адным з аўтараў праграмы «Моўнік», якая выходзіла на тэлеканале «Белсат». У 2015 годзе разам з моўнай службай «Белсату» і пры чыннай дапамозе валянтэраў стварыў моўны онлайн-сэрвіс «Добрапіс».

XS
SM
MD
LG