Таксама ён лічыць несправядлівым, што разьлікі за беларускую прадукцыю робяцца ў расейскіх рублях, а за энэрганосьбіты — у далярах.
«Аб’ём зьнешняга гандлю ў мінулым годзе ў нацыянальных валютах паміж краінамі склаў каля 82%. Экспарт Беларусі ў Расею практычна на 100% ідзе ў расейскіх рублях. Імпарт ідзе таксама ў расейскіх рублях. Але ўсе энэрганосьбіты мы купляем за даляры», — сказаў Кабякоў у інтэрвію РИА Новости.
«Разьлічвацца можна і ў расейскіх рублях, але галоўная праблема ў тым, што цэнаўтварэньне прывязана да даляра», — дадаў ён.
Беларускі прэм’ер паскардзіўся на тое, што нягледзячы на сур’ёзнае паслабленьне курсу расейскага рубля, газ для Беларусі ў далярах практычна не патаньнеў.
«Што датычыцца прыроднага газу, то яго кошт у пачатку 2014 году складаў 165 даляраў за тысячу кубамэтраў. Гэта было пры курсе расейскага рубля 32-33 за даляр. На 1 студзеня 2015 года ў нас цана на газ стала 142 даляры. Пры гэтым даляр стаў каштаваць больш за 60 расейскіх рублёў. Лягічна, што газ ужо павінен каштаваць каля 80 даляраў, а ў нас 142», — сказаў беларускі прэм’ер.
Таксама Андрэй Кабякоў сказаў, што якасныя характарыстыкі расейскай нафты, якая паступае ў Беларусь па нафтаправодзе, зьніжаюцца пры захаваньні ранейшай цаны. Ён адзначыў, што з расейскім бокам ідзе «пастаянная дыскусія ў тым ліку і па цэнах».
«Пакуль мы не знаходзім агульнай мовы», — сказаў Кабякоў.
Таксама Кабякоў заявіў, што беларуская эканоміка можа не вытрымаць нізкай цаны на бэнзін у Расеі.
«Калі мы на адной тоне бэнзіну атрымліваем мінус 100 даляраў, то гэта ніякая эканоміка не вытрымае. Мы ўвесь час казалі пра тое, што для нас расейскі рынак зьяўляецца прыярытэтным, але ён не павінен быць стратным», — канстатаваў ён.
Згодна з беларуска-расейскім пагадненьнем, Менск абавязаны паставіць на расейскі рынак ў 2016 годзе 1 мільён тон сьветлых нафтапрадуктаў, а Масква ў Беларусь — 23 мільёны тон нафты.
Прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў, што цана расейскага газу для Беларусі павінна складаць 80 даляраў за тысячу кубамэтраў замест цяперашніх 142.
Самае папулярнае
1