Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы віцэ-прэм’ер Мацюшэўскі: «Ад нейкіх вытворчасьцяў або цэхаў трэба адмаўляцца»


Беларускім прадпрыемствам трэба адыходзіць ад вытворчасьцяў, якія відавочна неэфэктыўныя, заявіў 25 сакавіка першы віцэ-прэм’ер Васіль Мацюшэўскі, наведваючы папяровую фабрыку «Чырвоная зорка».

Як паведамляе прэс-служба ўраду, першы віцэ-прэм’ер Мацюшэўскі адзначыў, што многія прадпрыемствы сутыкнуліся з праблемай недахопу абаротных сродкаў, зьвязанай у тым ліку з неабходнасьцю пагашэньня даўгавых абавязацельстваў перад банкамі, якія выдавалі крэдыты на мадэрнізацыю вытворчасьцяў. Простых рашэньняў у гэтай сытуацыі няма, падкрэсьліў першы віцэ-прэм’ер.

Паводле слоў Васіля Мацюшэўскага, на кожным прадпрыемстве неабходна дэталёва разьбірацца са структурай вытворчасьці. «Прадпрыемствам варта сыходзіць ад вытворчасьцяў, якія відавочна неэфэктыўныя. Гэта вельмі непрыемны занятак, але, каб захаваць прадпрыемства і даць яму магчымасьць разьвівацца, трэба ад нейкіх вытворчасьцяў або цэхаў адмаўляцца», — сказаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG