Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама і Пуцін абмеркавалі Сырыю і Ўкраіну


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама (зьлева) і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама (зьлева) і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін

Лідэры дзьвюх краінаў абмеркавалі заяву прэзыдэнта Пуціна пра частковы вывад расейскіх войскаў з Сырыі.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама правёў тэлефонную размову з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным, каб абмеркаваць прагрэс у спыненьні ваенных дзеяньняў паміж сырыйскім рэжымам і яго саюзьнікамі, з аднаго боку, і ўзброенай апазыцыяй, з другога боку. Пра гэта паведаміла прэс-служба Белага дому.

Лідэры дзьвюх краінаў абмеркавалі заяву прэзыдэнта Пуціна пра частковы вывад расейскіх войскаў з Сырыі і наступныя крокі, неабходныя для поўнага спыненьня баявых дзеяньняў з мэтай правядзеньня палітычных перамоваў па ўрэгуляваньні канфлікту.

У паведамленьні Белага дому адзначаецца, што прэзыдэнт ЗША Барак Абама вітаў «гэтак неабходнае скарачэньне маштабаў гвалту з пачатку перамір’я», але падкрэсьліў, што з працяг наступальных дзеяньняў з боку сырыйскага рэжыму стварае рызыку, якая падрывае спыненьне баявых дзеяньняў і працэсу палітычнага ўрэгуляваньня пад эгідай ААН.

Барак Абама таксама адзначыў пэўны прагрэс па аказаньні гуманітарнай дапамогі ў Сырыі, але падкрэсьліў неабходнасьць таго, каб сілы рэжыму Асада забясьпечылі бесьперашкодны доступ для дастаўкі гуманітарнай дапамогі ва ўзгодненых месцах, у прыватнасьці ў Дарайе.

Прэзыдэнт ЗША падкрэсьліў, што палітычны пераход павінен спыніць гвалт у Сырыі.

Абмяркоўваючы сытуацыю ва Ўкраіне, прэзыдэнт ЗША Барак Абама казаў пра неабходнасьць выкананьня пагадненьня аб спыненьні агню на ўсходзе Ўкраіны прарасейскімі сэпаратыстамі і прадстаўленьня назіральнікам ад Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ) бесьперашкоднага доступу да абласьцей, кантраляваных сэпаратыстамі, уключаючы мяжу паміж Расеяй і Ўкраінай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG