Каля 200 чалавек закідалі яйкамі пасольства Ўкраіны ў Маскве пад лёзунгі: «Прэч з нашага Кіеву» і «Кіеў — рускі горад». Як перадае УНІАН, арганізаваная група маладых людзей сабралася насупраць украінскай дыпмісіі ў Ляонцеўскім завулку ў цэнтры Масквы.
Удзельнікі акцыі трымалі ў руках плякаты: «Хунта, рукі прэч ад рускіх», «Украіна, ты хворая! Апамятайся! Што ты робіш?», «Украіна! Рукі прэч ад амбасады РФ», «Саўчанка — забойца расейскіх журналістаў».
Пасьля заканчэння акцыі актывісты пачалі кідаць у амбасаду Ўкраіны яйкі. Каля амбасады былі ўзмоцненыя захады бясьпекі, аднак паліцыя не перашкаджала і нікога не затрымала.
Арганізатарам акцыі зьяўляецца «Нацыянальны вызвольны рух» дэпутата Дзяржаўнай думы РФ Яўгена Фёдарава.
Сёньня ўдзельнікі акцыі ў падтрымку Саўчанкі ў Кіеве закідалі будынак расейскай амбасады яйкамі і зялёнкай. ГЛЯДЗЕЦЬ ФОТАГАЛЕРЭЮ
Раней уначы невядомыя ўчынілі пагром на заднім двары амбасады РФ у Кіеве, разьбіўшы тры машыны.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1