Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Конрад Паўлік афіцыйна прызначаны новым амбасадарам Польшчы ў Беларусі


Конрад Паўлік
Конрад Паўлік

Цягам двух тыдняў новы амбасадар прыбудзе ў Менск

Міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі ўручыў Конраду Паўліку рашэньне прэзыдэнта Анджэя Дуды аб прызначэньні яго на пасаду амбасадара Польшчы ў Беларусі, перадае Польскае Радыё.

Конрад Паўлік — прафэсійны дыплямат. У МЗС Польшчы ён працуе ад 2007 году. Ад 2010 па 2012 год ён працаваў у Сталым прадстаўніцтве Польшчы пры Арганізацыі эканамічнай супрацы й разьвіцьця (OECD) ў Парыжы. У 2012-2014 гадах быў намесьнікам дырэктара Дэпартамэнту па справах Усходняй Эўропы МЗС, а пазьней дырэктарам. Працаваў упаўнаважаным міністра замежных справаў па справах «Усходняга партнэрства». Апошнія два гады Конрад Паўлік каардынаваў замежную дапамогу Польшчы, супрацоўніцтва з палякамі замежжа, усходнюю палітыку й пытаньні бясьпекі.

Новаму польскаму амбсадару ў Беларусі 39 гадоў. Ён нарадзіўся ў Варшаве. Скончыў факультэт міжнарожных эканамічных і палітычных адносін Галоўнай гандлёвай школы. У 2001-2006 гадах працаваў у Оргусім унівэрсытэце ў Даніі, абараніў там доктарскую дысэртацыю.

Валодае ангельскай, расейскай і карэйскай мовамі. Жанаты, мае дачку.

Яго першым заданьнем на новай пасадзе стане падрыхтоўка візыту міністра Вашчыкоўскага ў Менск.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG