Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня АГП: Улады не падтрымаюць ніводнай заяўкі з прозьвішчам Статкевіча ці Лябедзькі


Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька лічыць, што ўлады так ці інакш адмовілі б у правядзеньні акцыі, бо сярод заяўнікаў быў Мікола Статкевіч:

«Няхай праводзяць акцыю, мы ж зьнялі сваю заяўку, у чым справа? Гэта нейкае закулісьсе, бо мы зьнялі заяўку, і на ўчарашні дзень у іх нічога не было. Звычайна даюць адказ за пяць дзён. Мне складана тлумачыць гэтую сытуацыю. Хутчэй за ўсё што, там, дзе прозьвішча Статкевіча ці Лябедзькі, усё роўна не падтрымаюць ніводную заяўку. Хутчэй за ўсё так. Гэта трэба апэляваць не да нас, а да Менгарвыканкаму. І зь імі высьвятляць адносіны».

Лідэр «Пэрспэктывы» Анатоль Шумчанка заявіў, што падача заяўкі старшынёй АГП была наўмыснай, «каб жалезны аргумэнт адмовіць людзям, якія рэальна сёньня прадстаўляюць пагрозу для ўладаў Беларусі». На гэта Лябедзька сказаў:

«Я думаю, што ён такі шчасьлівы цяпер, бо ўляпаўся і ня ведае як з гэтага проста выйсьці. Можна цяпер гаварыць усё, што заўгодна. Калі ёсьць жаданьне нешта вырашаць. можна падаваць новую заяўку. Але я перакананы, што калі там будзе прозьвішча і Статкевіча, то ўсё роўна адмовяць. І гэта было відавочна і зразумела. Можа, Шумчанку і не адмовілі б, а з прысутнасьцю Статкевіча гэта было гарантавана, што не дадуць дазвол».

Улады забаранілі мітынг і шэсьце прадпрымальнікаў пасьля падачы заяўкі Анатолем Лябедзькам на правядзеньне маршу «За годнае жыцьцё» ў той жа час і ў тым жа месцы, дзе зьбіраліся праводзіць Марш прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка і Мікалай Статкевіч. Лябедзька патлумачыў, што хацеў «падстрахаваць» заяўку Шумчанкі і Статкевіча на мітынг у Менску 14 сакавіка. Пазьней Лябедзька паведаміў, што адклікаў сваю заяўку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG