Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ва Ўкраіне забрала жыцьці 9 тысяч чалавек


Ілюстрацыйнае фота. Украінскія салдаты на танку шукаюць забітых у ваколіцах данецкага аэрапорту, 20 кастрычніка 2015 году
Ілюстрацыйнае фота. Украінскія салдаты на танку шукаюць забітых у ваколіцах данецкага аэрапорту, 20 кастрычніка 2015 году

Яшчэ больш за 21 тысячу чалавек параненыя, гаворыцца ў дакладзе ААН.

У дакладзе пра выкананьне правоў чалавека ва Ўкраіне Ўпраўленьня вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, прадстаўленым 3 сакавіка, гаворыцца пра 30 тысяч пацярпелых у канфлікце на паўднёвым усходзе Ўкраіны ад красавіка 2014 году да 15 лютага 2016-га, паведамляе Guardian.

Як з боку ўкраінскага войска, так і з боку сэпаратыстаў і мірнага насельніцтва за названы пэрыяд былі забітыя 9167 чалавек, атрымалі раненьні 21 440 чалавек. Яшчэ каля трох мільёнаў чалавек жывуць на падкантрольнай сэпаратыстам тэрыторыі і землях каля лініі сутыкненьня. У краіне зафіксаваныя 1,6 млн унутраных уцекачоў, зь іх ад 800 тысяч да 1 млн — на падкантрольнай Кіеву тэрыторыі.

Пра вайсковыя страты Расеі ў гэтай вайне супраць Украіны ў ААН інфармацыі няма. У Расеі гэтыя зьвесткі засакрэчаныя.

Падобныя лічбы тры дні таму называў міністар замежных спраў Украіны Павал Клімкін: ён казаў пра 9 тысяч забітых, 20 тысяч параненых і 2 мільёны уцекачоў, а таксама пра фінансаванае Расеяй 40-тысячнага войска сэпаратыстаў пад камандаваньнем расейскіх афіцэраў.

Пра спыненьне агню прадстаўнікі Ўкраіны і самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» дамовіліся яшчэ ў верасьні 2014 году ў Менску, потым у Менску ж аб мірным працэсе дамовіліся Пуцін і Парашэнка пры ўдзеле Мэркель і Алянда. Ды мір ад «менскіх пагадненьняў» не надышоў — за год па падпісаньні Ўкраіна страціла больш за 400 вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG