У інтэрнэт трапіла відэа з фрагмэнтам допыту Гюльчэхры Бабакулавай, якая 29 лютага была затрыманая ў Маскве з галавой дзіцяці каля станцыі мэтро «Октябрьское поле».
На відэа жанчына кажа, што забіла сваю 4-гадовую гадаванку, нянькай якой была, каб адпомсьціць Пуціну за «бомбы, які той скідае на мусульманаў».
Паміж Бабакулавай і сьледчым адбыўся такі дыялёг:
С. — Дзіця тут пры чым?
Б. — Адпомсьціла.
С. — Каму?
Б. — Хто кроў пралівае. Яму.
С. — Каму яму?
Б. — Хто праліваў.
С. — А хто праліваў?
Б. — Пуцін. Бомбы самалётам. Чаму на мусульманаў? Чаму вы бомбы кідаеце? Чаму ніхто нічога не гаворыць? Яны таксама жыць хочуць.
С. — Таму ты забіла дзіця?
Б. — Так. Таму адпомсьціла.
Прэсьненскі суд Масквы арыштаваў Гюльчэхру Бабакулаву на 2 месяцы.
Чакаецца, што 4 сакавіка Бабакулавай выставяць абвінавачваньні ў забойстве, падпале і заведама хлусьлівым паведамленьні пра тэракт.
Паводле СМІ, Бабакулава хворая на шызафрэнію, і сваякі адабралі ад яе дзяцей.