Прэсьненскі суд Масквы арыштаваў на 2 месяцы Гюльчэхру Бабакулаву, падазраваную ў жорсткім забойстве дзіцяці.
Перад пасяджэньнем суду на пытаньне журналістаў, навошта яна зьдзейсьніла забойства, жанчына адказала: «Алах загадаў».
На судзе ураджэнка Ўзбэкістану прызнала сваю віну і раскаялася. Раней яна ўжо дала прызнальныя паказаньні сьледзтву.
Бабакулава была затрыманая ў панядзелак, 29 лютага, каля станцыі мэтро «Кастрычніцкае Поле», у руках у яе была адрэзаная галава дзіцяці. Пазьней высьветлілася, што затрыманая працавала нянькай чатырохгадовай дзяўчынкі. Паводле вэрсіі сьледзтва, дачакаўшыся, калі бацькі сыдуць, яна забіла дзіця і падпаліла кватэру.
Сьледчы ў судзе адзначыла, што ў падазраванай не былі выяўленыя «саўдзельнікі і падбухторшчыкі».
Чакаецца, што 4 сакавіка Бабакулавай выставяць абвінавачваньні ў забойстве, падпале і заведама хлусьлівым паведамленьні пра тэракт.
Паводле СМІ, Бабакулава хворая на шызафрэнію, і сваякі адабралі ад яе дзяцей.
Самае папулярнае
1