Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта быў факт адкрытай агрэсіі Расеі»


Мітынг в Сімфэропалі, 26 лютага 2014 году
Мітынг в Сімфэропалі, 26 лютага 2014 году

26 лютага — два гады зь дня аднаго з найбуйнейшых мітынгаў у Крыме ў падтрымку адзінства Ўкраіны. У гэты дзень ў 2014 годзе ў Сімфэропалі больш за 10 тысяч чалавек выйшлі да будынка крымскага парлямэнту, выступаючы за захаваньне Крыма ў складзе Ўкраіны.

Сярод арганізатараў гэтага мітынгу былі крымскія татары, прадстаўнікі Мэджлісу і праўкраінскія актывісты. Ім супрацьстаяла каля 5 тысяч чалавек — прарасейскіх актывістаў з партыі «Рускае адзінства», лідэрам якой зьяўляецца цяперашні кіраўнік Крымскай рэспублікі Сяргей Аксёнаў. У цісканіне падчас мітынгу загінулі два чалавекі, 79 актывістаў атрымалі цялесныя пашкоджаньні. Расейскія сьледчыя органы палічылі гэтыя падзеі масавымі беспарадкамі і распачалі крымінальную справу. Абвінавачваньні ў арганізацыі беспарадкаў і ўдзеле ў іх прад’яўленыя некалькім актывістам, сярод якіх і першы намесьнік старшыні крымска-татарскага Мэджлісу Ахтэм Чыйгоз. Ён знаходзіцца ў СІЗА. У сярэдзіне лютага справа была вернутяа ў пракуратуру на дасьледаваньне.

Митинг в Симферополе 26 февраля
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:43 0:00
Наўпроставы лінк

У пачатку сёлетняга лютага Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла пастанову «Аб сьвяткаваньні памятных дат і юбілеяў ў 2016 годзе». Згодна з гэтым дакумэнтам, у прыватнасьці, 26 лютага афіцыйна прызнаны Днём крымскага супраціву расейскай акупацыі. Яго прапануюць адзначаць на дзяржаўным узроўні. У гэты ж дзень найбуйнейшыя ўкраінскія сродкі масавай інфармацыі, якія займаюцца крымскай тэматыкай, у рамках праекту «Крымскае пытаньне» правядуць тэлемаратон, прысьвечаны анэксіі Крыма. У ім бяруць удзел 10 украінскіх СМІ. Акцыя пачнецца ўвечары 26 лютага ў эфіры некалькіх тэлеканалаў.

Сярод удзельнікаў тэлемаратону — Аляксандар Янкоўскі, кіраўнік тэле- і радыёпраектаў украінскага выданьня «Крым.реалии»:

Аляксандар Янкоўскі
Аляксандар Янкоўскі

— Галоўная мэта сёньняшняга тэлемаратону — нагадаць грамадзянам Украіны аб той жахлівай несправядлівасьці, якая адбылася з украінскім паўвостравам Крым у лютым-сакавіку 2014 году, калі гэты паўвостраў быў акупаваны, а затым анэксаваны Расейскай Фэдэрацыяй. Нагадаць пра тое, што ніякага прызнанага рэфэрэндуму не было, што гэта было гвалтоўнае далучэньне часткі ўкраінскай зямлі да тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі.

Журналісты спадзяюцца, што на гэтым тэлемаратоне яны атрымаюць адказы на тыя пытаньні, якія цікавяць крымчан: як тых, хто цяпер пражываюць непасрэдна на паўвостраве, так і тых, якія былі вымушаныя пераехаць на мацерыковую частку Ўкраіны. Гэта, вядома, адказ на пытаньне: як Украіна зьбіраецца гарантаваць правы сваіх грамадзян на тэрыторыі Крыму? Тыя грамадзяне Ўкраіны, якія там жылі, працягваюць жыць і заставацца грамадзянамі Ўкраіны, нават калі Расейская Фэдэрацыя іх працягвае лічыць сваімі грамадзянамі. Палітычныя актывісты, прадстаўнікі нацыянальных меншасьцяў, прадстаўнікі карэннага народу падвяргаюцца ганеньням. Вельмі хацелася б пачуць, што робіць і што можа зрабіць ўкраінская дзяржава для выкананьня там правоў сваіх грамадзян. Вядома, украінскія журналісты хочуць пачуць ад прадстаўнікоў украінскай дзяржавы, якім чынам краіна зьбіраецца вяртаць сабе кантроль над паўвостравам Крым.

— Ёсьць адчуваньне, што пра Крым забываюць, гэтая тэма сыходзіць з украінскіх СМІ, людзі больш ня думаюць пра тое, як вярнуць Крым?

— Па-першае, Украіна перажывае вельмі нялёгкія часы, і ў першую чаргу з эканамічнага пункту гледжаньня. Па-другое, ва Ўкраіне фактычна працягваецца вайна, няхай яна называецца антытэрарыстычнай апэрацыяй. Цікавасьць да Крыму была асабліва мінімальнай, калі была самая вострая фаза супрацьстаяньня на ўсходзе Ўкраіны. Калі штодня гінуць людзі — гэта прыцягвае ўвагу ўсёй краіны. Зь іншага боку, калі Расейская Фэдэрацыя заходзіла на Крымскі паўвостраў, і мясцовымі ўладамі, і ваеннымі рабілася ўсё, каб як мага менш інфармацыі паступала з ўкраінскага паўвострава. Былі адключаныя ўкраінскія тэлеканалы, крымскія тэлеканалы. Можа быць, і таму ў пэўнай часткі ўкраінцаў склалася ўражаньне, што Крым сам захацеў і пайшоў, а на самой справе гэта ня так. На самой справе, мы ўсе бачылі, што гэта быў факт адкрытай агрэсіі з боку Расейскай Фэдэрацыі, акупацыі і наступнай анэксіі. І пра гэта таксама трэба нагадваць украінцам.

Людзі замяняюць украінскі сьцяг на расейскі ў часе прарасейскай акцыі ў Сімфэропалі 27 лютага 2014 году
Людзі замяняюць украінскі сьцяг на расейскі ў часе прарасейскай акцыі ў Сімфэропалі 27 лютага 2014 году

— Вы, як прадстаўнік выданьня, якое рэгулярна сочыць за тым, што адбываецца ў Крыме і мае зносіны зь людзьмі, якія там жывуць, ці маеце нейкае ўяўленьне аб тым, ці зьмянілася нешта ў сьвядомасьці людзей праз два гады пасьля гэтых падзей? Яны сталі разумець, што адбылося, стала ім горш ці лепш?

— Мы такія апытаньні робім практычна рэгулярна, штотыдзень, мы пытаем простых крымчан у самых розных гарадах і мястэчках, як яны сябе адчуваюць, як памянялася іх жыцьцё. Вядома, тыя людзі, якія прытрымліваліся праўкраінскіх поглядаў, першапачаткова лічылі, што расейская анэксія Крымскага паўвострава была велічэзнай памылкай. Яны па-ранейшаму так лічаць. Тыя людзі, якія прытрымліваліся прарасейскіх поглядаў, таксама працягваюць лічыць, што ўсё было зроблена правільна, што Крым — гэта спрадвечна руская зямля. Але зь іншага боку, калі іх пытаеш: чаму ж тады сытуацыя эканамічная такая? Бо людзям распавядалі, што жыцьцё ў Расейскай Фэдэрацыі будзе нашмат лепш, а паляпшэньня не адбылося. Яны тлумачаць гэта тым, што крызыс, амэрыканцы ім насалілі, а так было б усё добра. Калі раней крымчане казалі, што трэба пацярпець да будаўніцтва моста, то зараз у мясцовых СМІ зьявілася ўжо іншая рыторыка: што трэба пачакаць, калі пачнецца рост коштаў на нафту, і вось тады ўсё вернецца да ўзроўню дабрабыту той Расеі, куды вы імкнуліся.

Узброеныя расейскія вайскоўцы ("зялёныя чалавечкі") у Сімфэропалі, люты 2014 году
Узброеныя расейскія вайскоўцы ("зялёныя чалавечкі") у Сімфэропалі, люты 2014 году

​— Гэта значыць, па сутнасьці, яны таксама сталі ахвярай расейскай прапаганды?

— Фактычна так. Большасьць людзей у Крыме жылі ў такім «савецкім запаведніку». Яны не жылі ва ўмовах цяперашняй Расеі, яны ня ведаюць, што цяперашняя Расея — гэта адсутнасьць свабоды слова, гэта ганеньні на бізнэс, гэта засільле чыноўнікаў і гэтак далей. Яны думалі, што, калі яны апынуцца ў сучаснай Расеі, яны апынуцца ў Савецкім Саюзе, зь бясплатнымі кватэрамі, з высокімі пэнсіямі, зь бясплатнай мэдыцынай і гэтак далей. Але замест Савецкага Саюзу яны апынуліся ў сучаснай Расеі, якая вельмі не падобная на той Савецкі Саюз, які яны засьпелі ў 80-я гады, — заключае Аляксандр Янкоўскі.

Вярхоўная Рада Ўкраіны афіцыйна абвясьціла 20 лютага 2014 году Днём пачатку часовай акупацыі Крыма Расеяй. Міжнародныя арганізацыі прызналі анэксію Крыма незаконнай і асудзілі дзеяньні Расеі. Расея адмаўляе акупацыю паўвострава і называе гэта «аднаўленьнем гістарычнай справядлівасьці».

В тени Кремля. Лидеры постсоветских стран об аннексии Крыма
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:11:21 0:00
Наўпроставы лінк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG