Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пераблытаў Пуціна зь Мядзьведзевым


Уладзімер Пуцін і Аляксандар Лукашэнка
Уладзімер Пуцін і Аляксандар Лукашэнка

Сустрэча сам-насам Пуціна і Лукашэнкі была кароткая.

Сёньняшняя сустрэча двух прэзыдэнтаў у менскім Палацы незалежнасьці была кароткая, перадае з Палаца карэспандэнт tut.by.

«Прыкметна, што абодва былі ў добрым настроі.

— Паважаны Дзьмітры Анатольевіч, — зьвярнуўся Лукашэнка да Пуціна.

Усе засьмяяліся.

— Мы зараз доўга гаварылі пра рэцэпты, — аджартаваўся прэзыдэнт Беларусі.

— Звычайна, калі прыяжджае Ўладзімер Уладзімеравіч, то Дзьмітры Анатольевіч у Маскве, і наадварот. Але сёньня я ўдзячны вам за тое, што мы ўсе сабраліся ў Менску.

«Правільна, грошы ж усе там», — адрэагаваў Пуцін, маючы на ўвазе той факт, што разьмеркаваннем бюджэтнага фінансаваньня займаецца менавіта ўрад Расеі, паведамляе газэта «Ведомости».

Цяперашнюю сустрэчу Аляксандар Лукашэнка назваў „пікам“:

— Мы ўсе пытаньні ўжо абмеркавалі. Мы гатовыя да правядзеньня Вышэйшага дзяржсавету».

Дзяржсавет праходзіць у фармаце «1+5» (прэзыдэнт і пяць вышэйшых службовых асобаў з кожнага боку). Ад Беларусі гэта — прэм’ер Андрэй Кабякоў, першы віцэ-прэм’ер Васіль Мацюшэўскі, віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка, міністар замежных спраў Уладзімер Макей і міністар фінансаў Уладзімер Амарын.

Перад пачаткам пасяджэньня, на якім ён традыцыйна старшынюе, Лукашэнка заявіў, што разьлічвае правесьці яго апэратыўна, «бо ўсе пытаньні былі вельмі сур’ёзна прапрацаваныя на праведзеных раней сустрэчах з прэзыдэнтам і прэм’ерам Расейскай Фэдэрацыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG