Выніковы відэарэпартаж зь мітынгу прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
«Працу!», «За свабоду прадпрымальніцтва», «222 — рост беспрацоўя», — пад такімі лёзунгамі на плошчы сабраліся, паводле розных ацэнак, ад 500 да 1000 чалавек.
З 1 студзеня ўказ № 222 забараняе гандляваць таварамі без сэртыфікатаў, а сэртыфікацыя індывідуальным прадпрымальнікам не па кішэні.