Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія салдаты прымаюць удзел ў наземнай апэрацыі ў Сырыі


Сыстэма залпавага агню «Град» і расейскія вайскоўцы ў Сырыі
Сыстэма залпавага агню «Град» і расейскія вайскоўцы ў Сырыі

Нямецкае выданьне Spiegel Online і актывісты міжнароднай дасьледчай каманды Conflict Intelligence Team (CIT) у суботу апублікавалі новыя дадзеныя наконт ўдзелу расейскай арміі ў наземнай апэрацыі на поўначы Сырыі.

Як адзначаецца ў расьсьледаваньні CIT, у сярэдзіне студзеня сырыйскія ўрадавыя войскі практычна выцеснілі атрады ўзброенай апазыцыі з горнага масіву Джэебэль-Туркмэн, «Туркменскіх гораў» — раёну, у якім упаў збіты турэцкімі ВПС расейскі бамбавік Су-24.

Актывісты знайшлі ў інтэрнэце некалькі фатаграфій і відэа, час і месца здымкі якіх сьведчыць: наступ войскаў Асада на поўначы Сырыі ажыцьцяўляецца з удзелам расейскіх рэактыўных сыстэмаў залпавага агню «Град» і «Смерч», а таксама гаўбіц «Мста-Б». Ваенны персанал, заўважаны на гэтых фатаздымках і відэа, — таксама расейскі. Як адзначаецца ў расьсьледаваньні, гэта бачна па характэрных кукардах на галаўных уборах, якіх няма на ваеннай форме салдат сырыйскай урадавай арміі.

Расейскія афіцэры назіраюць за артылерыйскай атакай ў раёне гораду Сальма на поўначы сырыйскай правінцыі Латакія
Людзі ў расейскай форме зараджаюць баявую машыну 9А52-2 (БМ-30 «Смерч») рэактыўнымі снарадамі пры дапамозе транспартна-зараджалай машыны 9Т234-2
Людзі ў расейскай форме зараджаюць баявую машыну 9А52-2 (БМ-30 «Смерч») рэактыўнымі снарадамі пры дапамозе транспартна-зараджалай машыны 9Т234-2

Прыстрэлачны стрэл з ўстаноўкі «Град», кіраванай расейскім экіпажам

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG