Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзведзеў: Мы скаціліся ў часы новай «халоднай вайны»


Дзьмітры Мядзьведзеў
Дзьмітры Мядзьведзеў

Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў падчас Мюнхэнскай канфэрэнцыі па пытаньнях палітыкі бясьпекі заявіў, што ва Ўкраіне ідзе «грамадзянская вайна».

Кажучы пра сытуацыю зь бясьпекай, Мядзьведзеў узгадаў пра лякальныя канфлікты на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы, міграцыйны крызіс, яўнае пагаршэньне адносінаў Захаду і Расеі, а таксама «грамадзянскую вайну» ва Ўкраіне:

«Застаецца недружалюбнай і закрытай, паводле нашай ацэнкі, палітычная лінія НАТО ў дачыненьні да Расеі. Можна сказаць і больш рэзка: мы скаціліся, па сутнасьці, у часы новай „халоднай вайны“. Ледзь не штодня нас абвяшчаюць самай страшнай пагрозай то для НАТО ў цэлым, то асобна для Эўропы, то для Амэрыкі і іншых краін. Здымаюць застрашальныя фільмы, у якіх расейцы пачынаюць ядзерную вайну. Я наагул часам думаю: мы ў 2016 годзе жывём ці ў 1962-м?».

Мядзьведзеў заявіў пра неабходнасьць інтэнсіўнага дыялёгу наконт будучай архітэктуры эўраатлянтычнай бясьпекі.

«Праблему камунікацыі прызнаюць практычна ўсё — і ў Заходняй Эўропе, і ў Расеі. Паралізаваныя мэханізмы, якія дазвалялі своечасова здымаць узаемныя заклапочанасьці. Больш за тое, мы страцілі культуру ўзаемнага кантролю над узбраеньнямі, хоць доўгі час менавіта яна служыла асновай для ўмацаваньня даверу», — дадаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG