Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто мог бы сыграць Лукашэнку


Леанарда ды Капрыё выказаў жаданьне сыграць Уладзімера Пуціна. На думку актора, роля расейскага прэзыдэнта магла б быць «вельмі, вельмі цікавай».

Пуцін і Лукашэнка — палітыкі рознага маштабу, але гэта ня значыць, што «вельмі, вельмі цікавага фільму» пра Лукашэнку ня зьявіцца. Напрыклад, з падтрымкай Міністэрства культуры. Прынамсі, чым даўжэй ён пры ўладзе, тым большая такая імавернасьць. Дый жанр прапагандысцкага кіно ў Беларусі пачалі асвойваць — фільм «Мы, браты» ў пракаце праваліўся, але грошы на галівудзкіх актораў другога шэрагу знайшлі.

Хто проста падобны

Пачнём з тых, каго могуць узяць проста за зьнешняе падабенства.

Бэрнар Фарсі

Калі Лукашэнку і параўноўваюць з кімсьці з актораў зьнешне, то часьцей за ўсё з французам Бэрнарам Фарсі, зоркай сэрыі фільмаў «Таксі»

Хоць, магчыма, ролю маглі б выдзеліць і невядомаму «беларусу з метро». Папулярнасьць у сацсетках ён ужо займеў.

Аляксей Пятрэнка

Даволі ўдалы варыянт для немаладога ўжо Лукашэнкі. Трэба толькі падфарбаваць вусы.

Кевін Костнэр

Гэта ня проста актор з вусамі, а галівудзкі актор з вусамі.

Дарэчы, пра вусы.

Майкл Грос

Праўда, гэта ён у маладосьці, таму імавернасьць ня надта вялікая.

Лэсьлі Філіпс

Тая ж сытуацыя, актору цяпер 91 год.

Хто б патрапіў

Падабенствам можна ахвяраваць дзеля таленту.

Сяргей Бязрукаў

Ён можа сыграць каго заўгодна.

Вось як у яго атрымалася сыграць Высоцкага. А? З Лукашэнкам і кампутэрнай графікай будзе тое самае.

Крысьціян Бэйл

Зорка першай велічыні. Абыдзецца ў суму, роўную ўсім плянаваным зборам ад падатку на «дармаедзтва», але тады пра беларускага лідэра даведаецца ўвесь сьвет.

Бэйл вядомы трансфармацыямі свайго цела і, вядома, акторскім талентам. Ён патрапіць.

Крыстоф Вальц

Калі раптам Лукашэнка паўстане ў фільме ў вобразе ліхадзея, то гэтай задачы цяпер лепш за ўсіх у сьвеце дае рады гэты аўстрыйскі актор. Толькі тады рэжысёрам трэба запрашаць Квэнтына Тарантына.

Хто заслужыў

Талент і падабенства — гэта добра, а яшчэ лепш, калі ёсьць добрыя ўчынкі.

Жэрар Дэпардзьё

Ён у добрых стасунках з Пуціным — атрымлівае ролі ў расейскіх фільмах, у добрых стасунках з Лукашэнкам — ужо выдзелілі два мільёны на фільм зь ягоным удзелам. Жартуюць, што ў гэтым фільме — «Нармандыя-Нёман» — француз будзе граць бацьку кіраўніка Беларусі (іронія ў тым, што Лукашэнка нарадзіўся празь дзевяць год пасьля заканчэньня вайны, але неяк казаў, што ягоны бацька на ёй загінуў.)

Карацей, трэба браць вышэй і граць самога Лукашэнку. Нездарма ж сказана столькі добрых словаў, нездарма столькі травы пакошана.

Уладзімір Гасьцюхін

Удзельнік агітацыйных кампаніяў і ўсебеларускіх сходаў лёгка можа граць простага мужыка — такога, як Аляксандр Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG