Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суседка загінулых ад газу ў Барысаве кладзецца ў лякарню з атручаньнем «невядомым рэчывам»


Фота з кватэры загінулых ад газу ў Барысаве
Фота з кватэры загінулых ад газу ў Барысаве

Настасься наракае: у дзень трагедыі ёй адмовілі ў абсьледаваньні й шпіталізацыі, а дзіцё не аглядзелі дагэтуль. Атручаньне ў яе прызналі, а чым — невядома.

Жыхарка дома, дзе ад атручаньня газам 27 студзеня загінулі 6 чалавек, сказала Свабодзе, што дагэтуль адчувае сябе блага, але не атрымлівае належнай мэдычнай дапамогі. Паводле слоў Настасьсі, у яе выявілі атручаньне, але ня вызначылі, чым яно выклікана:

«Адзіная прычына, якую абвяшчалі, гэта чадны газ, і казалі, што я адчувала пах, бо ён быў у вельмі вялікай канцэнтрацыі, у якой ужо меў пах. У тым справа, што ад такіх канцэнтрацыяў чаднага газу тут жа паміраюць. Гэта цуд нейкі, загадка, гэта не падпадае ні пад якія законы — але іншай вэрсіі няма».

Вэрсію пра ўцечку прыроднага газу, пах якога нібы адчувала Настасься, газаўшчыкі адкідаюць. Выпрабаваньні газаправоду ў пад’езьдзе паказалі яго адпаведнасьць тэхнічным нормам. Магчымай прычынай сьмерці 6 чалавек пакуль называецца чадны газ, высокая канцэнтрацыя якога была выкліканая парушэньнем працы дымавых каналаў і сыстэмаў вэнтыляцыі, але дакладная прычына пакуль не названая.

Настасься заўтра будзе класьціся на дыягностыку ў абласную лякарню і чакае прызначэньня лекаваньня. Кансыліюм лекараў вызначыў у яе інтаксыкацыю, сур’ёзнае парушэньне каардынацыі рухаў, магчымыя нэўралягічныя наступствы атручаньня нявызначаным рэчывам:

«Дзіцё, дарэчы, ніхто дагэтуль не аглядзеў, а дзіцё там таксама знаходзілася, цяпер кашляе. Ні дзіцё, ні мужа не аглядзелі, нават не спыталі, як пачуваюцца — на заўтра зноў выклікалі лекара. Зь міліцыі мяне, пацярпелую, ніхто ня выклікаў для дачы паказаньняў, пакуль я не прыехала сама.

Я абураная халатнасьцю лекараў! Экспэртызу правялі толькі амаль праз тыдзень, сёньня, 1-га. А чаму мне не была аказаная дапамога, калі мяне хуткая забірала, чаму не была прапанаваная шпіталізацыя, абсьледаваньне, а ў грубай форме заявілі, што са мной усё добра і я магу ісьці дамоў? Калі я сказала, што ня маю сілаў ісьці, мне адказалі, „ты ж неяк сюды прыйшла“, гэта цытата. Напісала звароты ва ўсе інстанцыі, Міністрства аховы здароўя, Дзяржкантроль, мэру Барысава, галоўурачу, ва Ўпраўленьне справамі прэзыдэнта... Спадзяюся, хоць куды-небудзь дагрукаюся».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG