Шумчанка на форуме па #указ222 сьмяшыць залю: ”Улады абяцалі сёньня зарплату $1000”. Авацыі. Пакуль няма $1000, прапануюць зьніжаць падаткі
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.2.2016
А так пратэставалі прадпрымальнікі ў Менску ў 2007. Чакаем паўтору? #указ222 https://t.co/gyQDLgMQHE
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.2.2016
Прадпрымальнікі патрабуюць перамоваў з Лукашэнкам па #указ222. Мясцовыя ўлады ня супраць ІП, але ня маюць улады https://t.co/IsznImU0eZ
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.2.2016
Шумчанка паказаў адной карцінкай, як адчувае сябе малы бізнэс ад #указ222: вешаецца. https://t.co/y0RvXJES9x
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.2.2016
Шумчанка: "Мы будзем патрабаваць прамых перамоваў з прэзыдэнтам" #указ222 https://t.co/bXgTd0dzmR
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.2.2016
Па заканчэньні форуму будуць зьбіраць ініцыятыўную групу за закон супраць #указ222. https://t.co/JoDeDMvAgh
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.2.2016
Прадпрымальнікі могуць сабраць 50k подпісаў і прапанаваць закон замест #указ222. Ці 450k — РЭФЭРЭНДУМ o_O https://t.co/mreIBbkiEP
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.2.2016
Шумчанка: ”Падставаў для забароны мітынгу па #указ222 няма”. ”Ну-ну”, — сказалі тэатралы.
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.2.2016
У савеце па разьвіцьці прадпрымальнікаў ІП сябе не знайшлі #указ222 https://t.co/e7T7h1zk1C
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.2.2016
#указ222 Кажуць, людзі па ўсёй краіне выходзяць на вуліцы. Улады нібы вядуць перамовы, але ”ўсё рашае адзін чалавек” https://t.co/iZV73PO9QO
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.2.2016
МАЛАНКА! Прадпрымальнікі выслалі заяўку на мітынг па #указ222 на 15 лютага ”Ня важна, дзе. Важна, колькі” — Шумчанка https://t.co/WGvIXpr6m3
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.2.2016
Аднрэй Мяшкоў, намесьнік міністра гандлю, таксама на форуме пра #указ222 https://t.co/MxTIBOfEPh
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.2.2016
Юзэфа Ігнацеўна — 88-гадовы прадпрымальнік на форуме пра #указ222: ”Пакуль я працую, я жыву. 30 год прадпрымальнік” https://t.co/St4Ne3eHjE
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.2.2016
#указ222 Ад уладаў на форуме прысутнічаюць прадстаўнікі Дзяржстандарту і дэпартамэнту прадпрымальніцтва Мінэканомікі
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.2.2016
І прадстаўнік дыпкорпусу ЗША таксама на #указ222 https://t.co/3OiNvjlBjc
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.2.2016
На форуме пра #указ222 амбасадар Нямеччыны. Прамаўляе да залі: шчыра пажадаў знайсьці рашэньне на сёньняшнім форуме https://t.co/oJSjSJ3T4c
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.2.2016
#указ222: народу на форуме ўжо пад тысячу. Сядзяць на крэслах, на каленках у тых, хто на крэслах, на падлозе… https://t.co/g6kjfKD8aP
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.2.2016
Пра #указ222 паказваюць 10+ камэраў, але надпісаў кшталту ”АНТ” ці ”БТ” на іх пакуль ня бачылі. Наш ляґатып ё :) https://t.co/UOQ9Ov8aKL
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.2.2016
Шумчанка пра #указ222: ”Гэтае шаленства трэба спыніць. Яно ўсё роўна выправіцца некалі, але пытаньне часу!” https://t.co/NqDY12Za5e
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.2.2016
Грамадзкае аб’яднаньне «Пэрспэктыва» запрасіла ўсіх прадпрымальнікаў Беларусі ў менскі гатэль «Пэкін» на форум, што пачнецца а 12:00, каб абмеркаваць шляхі выхаду з крызісу, які прывёў да апусьценьня рынкаў і гандлёвых цэнтраў па ўсёй краіне. Свабода вядзе трансьляцыю з форуму на сайце і ў Twitter.
Як распавядаў Свабодзе старшыня «Пэрспэктывы» Анатоль Шумчанка, на форум таксама запрошаныя шматлікія прадстаўнікі міністэрстваў, замежныя амбасадары і асабіста Лукашэнка. Апошні, праўда, наўрад ці наведае форум, бо пасьля сустрэчы зь Мядзьведзевым у Сочы вырашыў узяць кароткі адпачынак.
«Пэрспэктыве» ня раз адмаўлялі ў залі для форуму, дату правядзеньня якога давялося перанесьці на тыдзень. Старшыня «Пэрспэктывы» Анатоль Шумчанка казаў, што такім чынам асабіста Лукашэнка выштурхае прадпрымальнікаў на Плошчу, пра якую прадпрымальнікі кажуць усё часьцей, тым часам як арганізатары форуму настойваюць на мірным і цывілізаваным дыялёгу.