На форуме прадпрымальнікаў, які прайшоў 1 лютага ў менскім гатэлі «Пэкін», Анатоль Шумчанка абвясьціў, што падаў заяўку на мітынг 15 лютага ў Менску.
На форум таксама запрошаныя шматлікія прадстаўнікі міністэрстваў, замежныя амбасадары і асабіста Лукашэнка. Апошні, праўда, наўрад ці наведае форум, бо пасьля сустрэчы зь Мядзьведзевым у Сочы вырашыў узяць кароткі адпачынак.
«Пэрспэктыве» ня раз адмаўлялі ў залі для форуму, дату правядзеньня якога давялося перанесьці на тыдзень. Старшыня «Пэрспэктывы» Анатоль Шумчанка казаў, што такім чынам асабіста Лукашэнка выштурхае прадпрымальнікаў на Плошчу, пра якую прадпрымальнікі кажуць усё часьцей, тым часам як арганізатары форуму настойваюць на мірным і цывілізаваным дыялёгу.