Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Human Rights Watch: сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не палепшылася


Лукашэнка выпусьціў на гуманітарных падставах шэсьць асобаў, якія быў зьняволеныя паводле палітычна матываваных абвінавачваньняў, але ў цэлым сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не палепшылася, — сьцьвярджае Human Rights Watch.

У штогадовай справаздачы міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch, штаб-кватэра якой месьціцца ў Нью-Ёрку, аналізуецца стан правоў чалавека ў Беларусі ў 2015 годзе.

Адзначаецца, што сьмяротнае пакараньне па-ранейшаму дзейнічае. Назіраецца ціск чыноўнікаў на актывістаў у галіне правоў чалавека, іх арышты па хлусьлівых абвінавачваньнях. Улады рэгулярна перасьледуюць незалежных і апазыцыйных журналістаў. Заканадаўчыя нормы, як і раней, абмяжоўваюць свабоду выказваньняў, у прыватнасьці, свабоду Інтэрнэту

Назіральнікі лічаць кастрычніцкія прэзыдэнцкія выбары недастаткова празрыстымі і непаўнавартаснымі з-за значных парушэньняў, уключна з працэдурай галасаваньня.

У той час як Беларусь пачала дыялёг з Эўрапейскім Саюзам у галіне правоў чалавека ўпершыню з 2009 году, улады працягвалі адмаўляць супрацоўніцтва з адмысловым дакладчыкам ААН па Беларусі.

У станоўчым сэнсе — Беларусь падпісала Канвэнцыю аб правах асобаў з
інваліднасьцю, але яшчэ павінна зрабіць неабходныя захады, каб быць паўнапраўным удзельнікам дамовы.

У асобных разьдзелах справаздачы Human Rights Watch аналізуюцца таксама іншыя тэмы.

Так, у разьдзеле «Сьмяротнае пакараньне» канстатуецца, што Беларусь застаецца адзінай у Эўропе краінай, якая выкарыстоўвае сьмяротнае пакараньне. У 2015 годзе, краіна не распачала ніякіх крокаў па ўвядзеньні мараторыя на сьмяротнае пакараньне альбо яго адмене. У красавіку ў Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы беларускі парлямэнтарый заявіў, што Беларусь «гатовая абмеркаваць пытаньне аб скасаваньні сьмяротнага пакараньня з Радай Эўропы».

У справаздачы прыводзяцца выпадкі адвольных затрыманьняў, ператрусаў і перасьледу апазыцыйных і грамадзкіх актывістаў, якія выступаюць з крытыкай уладаў. У прыватнасьці, прыгадваецца прымус пакінуць краіну паводле ілжывых падставаў юрысту ў галіне правоў чалавека Алене Танкачовай, ператрус у магілёўскім офісе праваабарончага цэнтру «Вясна», перасьлед гомельскага актывіста Ленаніда Судаленкі.

Прыгадваецца, што 22 жніўня Лукашэнка памілаваў і выпусьціў паводле «гуманітарных падставаў» шэсьць чалавек, асуджаных у палітычна матываваных працэсах: Мікалая Статкевіча, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку ды Юрыя Рубцова. Але, як і ў іншых
асуджаных у палітычных працэсах і выпушчаных з 2011 году, судзімасьці зь іх ня зьнятыя, што робіць немагчымым для іх удзел у выбарах ды працу ў дзяржаўных установах. Пасьля вызваленьня такія людзі застаюцца ў так званых «Прафіляктычных кантрольных сьпісах», што дазваляе іх часта дапытваць.

У справаздачы гаворыцца пра рэгулярнае ўмяшаньне дзяржавы ў працу незалежных і апазыцыйных журналістаў і блогераў. Актывізаваўся судовы перасьлед беларускіх грамадзянаў. Прынятая без грамадзкага абмеркаваньня папраўка ў Закон аб сродках масавай інфармацыі дазваляе Міністэрству інфармацыі пасьля двух папярэджаньняў блякаваць доступ да сайтаў без судовага рашэньня.

У сьнежні 2014 года ў парлямэнт быў унесены праект закона аб "абароне дзяцей ад інфармацыі, што наносіць шкоду іх дздароў’ю і разьвіцьцю. Закон прадугледжвае абмежаваньне распаўсюджваньня фактычна нейтральнай або станоўчай інфармацыі пра лесьбіянак, геяў, бісэксуалаў і транссэксуалаў, і з’яўляецца адкрыта дыскрымінацыйным па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі.

У справаздачы Human Rights Watch нагадваецца, што ўлады працягваюць ужываць крымінальную адказнасьць за ўдзел у незарэгістраваных арганізацыях, ёсьць спробы спыніць дзейнасьць ужо зарэгістраваных грамадзкіх арганізацый.

У Брусэлі ў ліпені 2015 году ЭЗ і Беларусь правялі дыялёг па правах чалавека. Закраналіся тэмы стварэньня нацыянальнай праваабарончай ўстановы; свабоды выказванняў, сходаў і асацыяцый; смяротнага пакараньня; барацьбы з катаваньнямі; правы дзяцей. ЭЗ таксама ўзьняў пытаньні затрыманьня праваабаронцаў і актывістаў па палітычна матываваных абвінавачаннях. Агульнадаступнай інфармацыі аб рэакцыі ўраду ці нейкіх канурэтных выніках пакуль няма.

31 ліпеня 24 беларускія чыноўнікі былі выдалены са сьпісу асобаў, якім забароены ўезд у ЭЗ і яктывы якіх замарожаныя. У кастрычніку ў адказ на вызваленьне апазіцыянэраў і ў кантэксьце павышэньня адносінаў паміж Эўрапэйскім Зьвязам і Беларусьсю, ЭЗ прыпыніў на працягу чатырох месяцаў абмежавальныя меры, якія прымяняюцца да 170 асобаў і трох арганізацый у Беларусі.

Адзначаецца, што асноўныя міжнародныя арганізацыі, у тым ліку ЭЗ і ЗША, віталі вызваленьне шасьці палітычных зьняволеных у жніўні, даючы ясна зразумець, што Беларусь павінна зрабіць далейшыя крокі для нармалізацыі адносінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG