Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску сабралі 1165 даляраў на дапамогу беларускім удзельнікам АТО на Данбасе


У Менску 24 студзеня прайшоў дабрачынны марафон «Дапамажы беларускаму салдату».

У Менску 24 студзеня прайшоў дабрачынны марафон «Дапамажы беларускаму салдату». Акцыя была арганізаваная па ініцыятыве сябра сойму Міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Малады фронт» (зарэгістравана ў Чэхіі) Зьмітра Дашкевіча для збору дапамогі ўдзельнікам баявых дзеяньняў у Данбасе на баку Кіева.

Як паведаміў БелаПАН Дашкевіч, падчас дабрачыннага марафону яго ўдзельнікі ахвяравалі суму эквівалентную 1.165 далярам ЗША. Гэта як непасрэдна грашовыя ахвяраваньні, так і сродкі, атрыманыя падчас правядзеньня аўкцыёну, калі былі прададзеныя чатыры работы: тры Міхаіла Анемпадыстава і адна Натальлі Бордак.

Дашкевіч мяркуе, што сума ахвяраваньняў можа дасягнуць дзьвюх тысяч даляраў, бо засталіся нерэалізаваныя яшчэ чатыры працы, якія могуць быць прададзеныя на працягу тыдня.

Усяго ў дабрачынным марафоне, які прайшоў у офісе Партыі БНФ, прынялі ўдзел каля 50 чалавек.

Дашкевіч адзначыў, што беларусам вельмі важная дапамога з краіны, грамадзянамі якой яны зьяўляюцца, бо ўкраінская дзяржава, за якую яны ваююць, ім яе не аказвае, а ўся дапамога ідзе ад валянтэраў.

Сам Дашкевіч прыняў рашэньне перадаваць беларусам ва Ўкраіне 25% свайго заробку.

Адзначым, што на баку афіцыйнага Кіева ў баявых дзеяньнях удзельнічаюць і актывісты «Маладога фронту», у прыватнасьці Эдуард Лобаў і Васіль Парфянкоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG