Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску з аншлягам прайшла ноч бібліятэк. Што чыталі Зісер, Бонд, Жбанкоў і Раманава?


Ноч біблятэк у Менску
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:34 0:00

Ноч біблятэк у Менску

22 студзеня ў Навуковай бібліятэцы БНТУ і Пушкінскай бібліятэцы ў межах фэстывалю мабільнага кіно velcom Smartfilm прайшла першая для горада Ноч бібліятэк.

ФОТАГАЛЕРЭЯ. «Ноч бібліятэк»: у Менску ўначы чыталі кніжкі​

Вядомыя беларусы пачыталі перад публікай свае любімыя творы. Пераважна на Ночы бібліятэк з вуснаў выступоўцаў гучала беларуская мова і творы беларускіх пісьменьнікаў.

Дырэктар па маркетынгу баскетбольнага клюбу «Цмокі» Аляксандр Куль прачытаў урывак з кнігі «Шляхціч Завальня».

Заснавальнік Tut.by Юры Зісер — невялікі ўрывак з кнігі Алексіевіч «Час сэканд-хэнд».

Вядучая Ганна Бонд сказала, што дрэнна ведае мову, і прачытала некалькі вершаў Багдановіча.

Менскі рэстаратар Вадзім Пракопьеў абраў урывак з кнігі Караткевіча «Чорны замак Альшанскі» на расейскай мове.

Гэтыя чытаньні адбыліся ў бібліятэцы БНТУ.

Тым часам у «Пушкінцы» журналіст і культуроляг Максім Жбанкоў чытаў вершы Ігара Бабкова.

Максім Жбанкоў
Максім Жбанкоў

Сьпявак і тэлевядоўца Герман Цітоў выканаў розныя вершы пад гітарны акампанэмэнт, замілаваўшы залю «Ганарыстым парсюком» Крапівы.

Герман Цітоў
Герман Цітоў

Лідэр гуртоў «Кассиопея» і «Петля пристрастия» Ільля Чарапко-Самахвалаў — урыўкі «Сьлёзаў Тубі» Янкі Маўра, пасьля якіх у свій час палюбіў беларускую мову.

Паэт Андрэй Хадановіч — «некамуністычныя» вершы Янкі Маўра і ўласныя творы.

Андрэй Хадановіч
Андрэй Хадановіч

А рэдактарка Kyky.org Саша Раманава — урыўкі з кнігі Сяргея Календы.

Саша Раманава
Саша Раманава

У бібліятэцы БНТУ былі арганізаваныя майстар-клясы па традыцыйным беларускім мастацтве пляценьня павукоў і адкрыты занятак па кітайскай каліграфіі.

«Пушкінка» наладзіл курсы партугальскай і швэдзкай моваў. На абедзьвюх пляцоўках праводзіліся лекцыі аб тым, як здымаць кіно «на мабільнік» і здымках трэйлераў да кніг альбо «буктрэйлераў», ладзіліся гурткі па настолтных гульнях, у ліку якіх былі і беларускія «Паўстанцы», «Мова» ды «Разам».

Месца ў залях бібліятэкаў не заўсёды хапала ўсім ахвочым. Сумарную колькасьць наведнікаў ацаніць цяжка, але гардэробшчыца Пушкінскай бібліятэкі заявіла карэспандэнту Свабоды, што ніколі яшчэ ня бачыла ў сваёй установе столькі наведнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG