Адсюль цягнік з дапамогай паромнай пераправы накіруецца па Касьпійскім моры ў Казахстан, а адтуль у Кітай.
Пра гэта паведамляе trend.az.
Тэставы цягнік з 10 вагонаў і 20 кантэйнэраў прыбыў у паромны тэрмінал Бакінскага порту ў Аляце.
Гэты грузавы цягнік 15 студзеня адправіўся з Украіны ў Кітай у абыход Расеі (праз Касьпійскае і Чорнае мора) па маршруце Вялікага Шаўковага шляху, які пралягае праз тэрыторыю Грузіі, Азэрбайджана і Казахстана. 20 студзеня ён прыбыў у грузінскі порт Поці.
Плянуецца, што гэты цягнік даставіць украінскія тавары цягам 11 дзён, а ў пэрспэктыве плянуецца скараціць гэты тэрмін да 10 дзён.
Маршрут распрацаваны ў пачатку студзеня ў адказ на забарону Расеяй транзыту ўкраінскіх тавараў па расейскай тэрыторыі.